Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

мазу́рка

(польск. mazurek, mazurka)

польскі народны парны танец, а таксама музыка да гэтага танца.

мазу́т, мазу́та

(рус. мазут < тур. mazut, ад ар. makhzulät = адыходы)

астаткі ад нафты пасля адгонкі з яе бензіну, газы і газаліну.

маі́с

(ісп. maiz, ад гаіці mahiz)

тое, што і кукуруза.

май

(лац. maius)

пяты месяц каляндарнага года.

майда́н

(укр. майдан < кр.-тат. mäidan, ад ар. majdān)

плошча, дзе збіраюцца сходы, адбываюцца базары (у паўднёвых абласцях Расіі і Украіны).

ма́йна

[іт. (am)maina = убірай парусы]

слова са значэннем «апускай уніз!», уласцівае мове партовых грузчыкаў, будаўнікоў.

ма́йстар

(польск. majster < ням. Meister, ад лац. magister = кіраўнік, настаўнік)

1) спецыяліст у якім-н. рамястве, у якой-н. галіне вытворчасці;

2) кіраўнік асобнага ўчастка вытворчасці (напр. зменны м.);

3) чалавек, які дасягнуў высокага майстэрства ў сваёй справе (напр. м. мастацкага слова);

4) званне, якое прысвойваецца спартсменам, якія дасягнулі пэўных вынікаў.

макада́м

(англ. J. Mac Adam = прозвішча шатл. інжынера 18 ст.)

дарожнае пакрыццё з двух пластоў шчэбню рознай зярністасці.

мака́ка

(парт. macaco, ад банту makaokoo = малпа)

невялікая малпа надсямейства мартышкападобных, якая водзіцца ў Азіі і Афрыцы.

мака́м

(ар. makam)

музычны лад у прафесіянальнай музыцы арабаў і іранцаў.