Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

мадэрні́ст

(фр. moderniste, ад moderne = навейшы, сучасны)

паслядоўнік мадэрнізму.

мадэ́рны

(рус. модерный, ад фр. moderne = навейшы, сучасны)

сучасны, модны; у сучасным, модным стылі.

маенка́ўзія

(н.-лац. maenkhausia)

рыба атрада карпападобных, якая водзіцца ў Венесуэле; вядома як акварыумная.

маёліка

(іт. maiolica)

вырабы з каляровай абпаленай гліны, укрытай глазурай 1 (абліцовачныя пліткі, кафля, дэкаратыўныя талеркі і інш.).

маёнтак

(польск. majątek)

1) від зямельнага ўладання ў феадальную і капіталістычную эпохі;

2) панскі двор разам з зямельнымі ўгоддзямі.

маёр

(польск. major < ням. Major, ад лац. maior = старшы)

афіцэрскае званне ў арміі, вышэйшае за званне капітана.

мажардо́м

(фр. majordome, ад лац. maior = старшы + domus = дом)

1) вышэйшая службовая асоба ў Франкскай дзяржаве (5—8 ст.);

2) дварэцкі, аканом.

мажарыта́рны

(фр. majoritaire, ад majorite = большасць)

які належыць да большасці, заснаваны на большасці;

м-ая сістэма — сістэма выбараў, пры якой прымаюцца ў разлік толькі галасы, пададзеныя за кандыдата, што атрымаў большасць галасоў.

мажджэ́р

(ст.-польск. możdżerz < с.-в.-ням. morsaere, ад лац. mortarium)

1) металічны таўкач;

2) кароткаствольная гармата, якая была на ўзбраенні войск Вялікага княства Літоўскага; прататып марціры.

мажо́р

(фр. majeur, ад лац. maior = вялікі)

1) музычны лад, у аснове якога ляжыць вялікае (мажорнае) трохгучча; мае радасную, бадзёрую афарбоўку гучання (проціл. мінору;

2) перан. вясёлы, радасны настрой.