Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэрытарыя́льны

(лац. territorialis)

звязаны з пэўнай зямельнай прасторай, тэрыторыяй (напр. т-ыя воды, т-ыя дыялекты).

тэрыто́рыя

(лац. territorium, ад terra — зямля)

1) прастора зямлі з пэўнымі межамі (напр. т. раёна, т. горада);

2) вобласць пашырэння, распаўсюджання якіх-н. з’яў (напр. моўная т.).

тэрыядо́нты

(ад гр. therion = звер + odus, odontos = зуб)

падатрад вымерлых паўзуноў, некаторыя прадстаўнікі якога былі продкамі млекакормячых; вядомы з адкладаў палеазою і мезазою; зверазубыя.

тэрыяло́гія

(ад гр. therion = звер + -логія)

тое, што і мамаліялогія.

тэрыяфа́уна

(ад гр. therion = звер + фауна)

сукупнасць відаў млекакормячых, якія насяляюць пэўную тэрыторыю або жылі ў нейкі перыяд гісторыі Зямлі.

тэрыяфілі́я

(ад гр. therion = звер + -філія)

перакрыжаванае апыленне некаторых раслін пры дапамозе млекакормячых (грызуноў і інш.).

тэрэнку́р

(ням. Terrainkur, ад фр. terrain = мясцовасць + ням. Kur = лячэнне)

метад лячэння дазіраванай у часе і адлегласці хадзьбой па спецыяльна арганізаваных маршрутах; сама дарожка для такой хадзьбы.

тэсіту́ра

(іт. tessitura, ад tessere = ткаць)

вышыннае становішча гуку ў музычным творы адносна дыяпазону пеўчага голасу або інструмента, для якіх твор напісаны.

тэ́сла

[харв. W. Tesla = прозвішча харв. фізіка і вынаходцы (1856—1943)]

адзінка магнітнай індукцыі ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ).

тэсла́мер

(ад тэсла + -метр)

прыбор для вымярэння індукцыі або напружанасці магнітнага поля ў немагнітных асяроддзях.