Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

лібералі́зм

(ад лац. liberalis = свабодны)

1) палітычная плынь, якая аб’ядноўвае прыхільнікаў парламенцкага ладу і абмежаваных буржуазна-дэмакратычных свабод;

2) уст. вальнадумства;

3) перан. залішняя паблажлівасць, шкоднае патуранне.

лібера́льны

(лац. liberalis = свабодны)

1) які мае адносіны да лібералізму;

2) перан. які дапускае лібералізм 3.

ліберці́

(англ. liberty)

бліскучая шаўковая тканіна, з якой шыюць блузкі, сукенкі.

ліберці́ны

(лац. libertinus = вольнаадпушчаны)

адпушчаныя на свабоду рабы або тыя, хто выкупіўся ў Стараж. Грэцыі і Рыме.

лібі́да

(лац. libido)

палавая цяга.

лі́́бра

(лац. libra = фунт)

1) адзінка вагі ў Стараж. Рыме і сярэдневяковай Еўропе, роўная 1 фунту;

2) друкарская мера паперы, роўная 25 аркушам;

3) мера вагі ў краінах Лац. Амерыкі, роўная 460 г;

4) грашовая адзінка Перу з 1897 да 1930 г. (замест яе быў уведзены соль2).

лібра́цыя

(лац. libratio = калыханне)

невялікія ваганні Месяца, выкліканыя нераўнамернасцю яго руху па арбіце, у выніку якіх зямны назіральнік можа бачыць (не адначасова) каля 60% паверхні Месяца.

лібрыфо́рм

(ад лац. liber, libri = луб + форма)

тканка драўніны, якая надае ёй моцнасць.

лібрэ́та

(іт. libretto = літар. кніжыца)

славесны тэкст тэатралізаванага музычна-драматычнага твора (оперы, аперэты, араторыі), сцэнарый балета, а таксама кароткі пераказ зместу спектакля ў тэатральнай праграме.

лібрэты́ст

(ад лібрэта)

аўтар лібрэта.