летыпо́р
(н.-лац. laetiporus)
губавы базідыяльны грыб сям. скутыгеравых, які пасяляецца ў асноўным на драўніне, часцей на жывых ствалах дрэў.
летэрфо́т
(ад англ. letter = літара + photo = фатаграфія)
фотанаборная машына для набору загалоўкаў.
леў
(балг. lev)
грашовая адзінка Балгарыі, роўная 100 стацінкам.
леўзе́я
(н.-лац. leuzea, ад гр. leusso = гляджу)
травяністая расліна сям. складанакветных з пёрыста-рассечаным лісцем і фіялетавымі кветкамі, пашыраная пераважна ў Сібіры і Сярэд. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная і лекавая; маралавы корань.
леўкадо́н
(н.-лац. leucodon)
лістасцябловы мох сям. леўкадонтавых, які расце на ствалах лісцевых дрэў, на камянях, пакрытых гумусам.
леўрэ́тка
(фр. levrette)
парода пакаёвых дэкаратыўных сабак, выведзеная ў Італіі.
лефтыфа́нтэс
(н.-лац. lephthyphantes)
павук сям. лініфіідаў, які пасяляецца ў дамах і іншых пабудовах, жыве на кустах, галінках дрэў, у лясным подсціле.
лецыдзе́я
(н.-лац. lecidea)
накіпны сумчаты лішайнік сям. лецыдзеевых, які расце на камянях, кары дрэў, драўніне, радзей на глебе.
лецыціна́зы
(ад лецыціны)
рэчывы бялковай прыроды (ферменты), якія раскладаюць фасфатыды ў арганізмах жывёл і чалавека.
лецыці́ны
(ад гр. lekithos = жаўток яйца)
тлушчападобныя арганічныя рэчывы, якія змяшчаюцца ў раслінных і жывёльных арганізмах.