Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

ле́ча

(венг. lecso)

кансерваваная страва з чырвонага перцу і памідораў.

леякале́я

(н.-лац. leiocolea)

пячоначны мох сям. лафоневых, які трапляецца на вапняковай глебе.

леяка́рпус

(н.-лац. leocarpus)

слізявік, які развіваецца ў лясах на тоўшчы гнілых пнёў, бярвення, пад апалай карой, на лясным подсціле.

леясферы́дыя

(н.-лац. leiosphaeridia)

выкапнёвая аднаклетачная марская водарасць з падгрупы сферамарфітаў, якая трапляецца на Беларусі ў адкладах пратэразоюкайназою.

лёкай

(польск. lokaj < ням. Lakai, ад фр. laquais)

уст. тое, што і лакей.

лёс1

(польск. los, ад с.-в.-ням. lōz)

1) незалежны ад волі чалавека ход падзей, збег абставін;

2) далейшае існаванне, будучыня;

3) доля, становішча ў жыцці (напр. жаночы л.).

лёс2

(ням. Löss)

асадачная горная парода светла-жоўтага колеру, на якой фарміруецца ўрадлівая глеба.

лі

(кіт. li)

1) кітайская мера даўжыні, роўная 576 м або 644,6 м;

2) кітайская адзінка вагі золата і серабра, роўная 37,5 мг.

лібера́л

(лац. liberalis = свабодны)

1) прыхільнік лібералізму, член ліберальнай партыі;

2) уст. вальнадумец;

3) перан. той, хто займаецца залішнім патураннем.

лібераліза́цыя

(ням. Liberalizierung = вызваленне, ад лац. liberalis = свабодны)

даванне большай свабоды, вызваленне;

л. цэн — зняцце абмежаванняў, лімітаў і меж аптовых і рознічных цэн на тавары і прадукты; найчасцей гэта азначае павышэнне цэн.