Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нарматы́ўны

(фр. normatif, ад лац. norma = норма)

які вызначае, устанаўлівае норму (напр. н-ая граматыка).

нармі́раваць нармірава́ць

(ад норма)

уводзіць, устанаўліваць нормы.

нармо́граф

(ад норма + -граф)

чарцёжны трафарэт з проразямі для элементаў літар і лічбаў для напісання іх нармальным (стандартным) шрыфтом.

нартро́п

(англ. Northrop = прозвішча англ. інжынера)

аўтаматычны ткацкі варштат.

нартэ́кс на́ртэкс

(п.-гр. nartheks)

уваходнае памяшканне ў пярэдняй частцы хрысціянскага храма, прызначанае для асоб, якія не маюць права ўваходзіць у галоўнае храмавае памяшканне; прытвор.

нарцы́с

(н.-лац. narcissus, ад гр. Narkissos = імя міфічнага юнака, які закахаўся ў сваё адлюстраванне ў вадзе, памёр ад кахання і быў ператвораны багамі ў кветку)

цыбульная травяністая расліна сям. амарылісавых з буйнымі белымі або жоўтымі кветкамі, пашыраная пераважна ў Міжземнамор’і; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

нарцэі́н

(ад гр. narke = здранцвенне)

прэпарат опію, які выкарыстоўваецца ў медыцыне.

на́рыс

(польск. narys)

літаратурны твор невялікіх памераў, у аснове якога ляжаць рэальныя факты рэчаіснасці.

нары́т

(нарв. norit, ад Norge = Нарвегія)

магматычная горная парода групы габра, адметнай асаблівасцю якой з’яўляецца прысутнасць рамбічнага піраксену замест манакліннага.

настальгі́я

(н.-лац. nostalgia, ад гр. nostos = вяртанне + algos = боль)

туга па радзіме.