Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

курсо́граф

(ад курс + -граф)

навігацыйны прыбор для аўтаматычнага запісу курсу карабля.

курсо́рны

(лац. cursorius = беглы)

паспешны;

к-ае чытанне — хуткае чытанне тэксту без падрабязнага яго разгляду (параўн. статарны).

ку́рта

(польск. kurta, ад венг. kurta = сабака)

бясхвосты або караткахвосты сабака.

курта́ж

(фр. courtage)

узнагарода маклеру або іншым пасрэднікам у камерцыйных здзелках.

ку́ртка

(польск. kurtka, ад лац. curtus = кароткі)

верхняя кароткая вопратка, якая зашпільваецца на гузікі ці на замок.

куртуа́зны

(фр. courtois)

вытанчана ветлівы;

к-ая літаратура — прыдворна-рыцарская плынь у еўрапейскай літаратуры 12—14 ст, якая апявала воінскія подзвігі і рыцарскае каханне.

куртыза́нка

(фр. courtisane = прыдворная дама)

жанчына лёгкіх паводзін і авантурыстычнага спосабу жыцця ў арыстакратычным асяроддзі.

курулта́й

(цюрк. kurultaj)

агульны сход, з’езд у мангольскіх і цюркскіх народаў.

куру́цы ку́руцы

(венг. kurucok, ад лац. cruciati = крыжаносцы)

1) сяляне, якія прымалі ўдзел у антыфеадальных паўстаннях у Венгрыі ў 16 ст.;

2) удзельнікі антыгабсбургскіх вызваленчых рухаў у Венгрыі ў 17—18 ст.

курфю́рст

(ням. Kurfürst)

уладарны князь у феадальнай Германіі, які меў права ўдзельнічаць у выбарах імператара.