Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

купферштэ́йн

(ням. Kupferstein, ад Kupfer = медзь + Stein = камень)

сплаў сярністага жалеза і сярністай медзі.

купэ́

(фр. coupé)

асобнае аддзяленне для некалькіх пасажыраў у вагоне.

купю́ра

(фр. coupure, ад couper = рэзаць, адразаць)

1) скарачэнне, пропуск у літаратурным або музычным творы;

2) каштоўная папера (напр. сторублёвая к.).

курага́

(цюрк. kurug = сухі)

высушаныя без костачак абрыкосы.

кура́ж

(фр. courage = смеласць)

уст. паказная смеласць, развязнасць.

кура́жыцца

(ад фр. courage = смеласць)

важнічаць, трымацца фанабэрыста; крыўляцца.

кура́й

(цюрк. kuraj)

башкірскі і татарскі духавы музычны інструмент тыпу флейты.

кура́нта

(іт. couranta)

урачысты прыдворны танец 16—17 ст., які быў вядомы ў многіх еўрапейскіх краінах.

кура́нты

(фр. courante = бягучы)

вежавы або насценны гадзіннік з музыкай, а таксама музычны механізм у такім гадзінніку.

курартало́гія

(ад курорт + -логія)

раздзел медыцыны, які вывучае лекавыя ўласцівасці прыроды, іх уплыў на арганізм і выкарыстанне з лячэбна-прафілактычнай мэтай.