Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

курарэ́

(індз. kurara)

атрутнае рэчыва з карэння і маладых парасткаў некаторых паўднёваамерыканскіх раслін; выкарыстоўваецца ў медыцыне.

ку́рас

(гр. kuros)

статуя юнака-атлета ў мастацтве старажытнагрэчаскай архаікі.

кура́тар

(лац. curator = апякун)

асоба, якой даручана кіраўніцтва, нагляд за кім-н., чым-н. (напр. к. групы);

2) студэнт у клініцы, які назірае за хворым (гл. курацыя 2).

кура́цыя

(лац. curatio)

1) лячэнне, догляд хворага;

2) студэнцкая практыка з наступным складаннем гісторыі хваробы і дакладам выкладчыку.

курбе́т

(фр. courbette)

1) скачок з падагнутымі пярэднімі нагамі, які выконвае верхавы конь;

2) від акрабатычнага скачка;

3) перан. нечаканая выхадка, дзіўны ўчынак.

курвату́ра

(лац. curvatura = крывізна)

ледзь прыкметная крывізна прамалінейных частак будынка, якая выкарыстоўваецца для ліквідацыі аптычных скажэнняў і для ўзмацнення пластычнай выразнасці архітэктуры.

курві́метр

(ад лац. curvus = крывы + -метр)

прыбор для вымярэння даўжыні крывых ліній на планах і картах.

курвіцэ́пс

(н.-лац. aquidens curviceps)

рыба атрада акунепадобных, якая водзіцца ў Амазонцы; на Беларусі вядома як акварыумная.

курга́н

(цюрк. kurhan)

1) высокі старадаўні магільны насып (напр. скіфскі к.);

2) земляны насып у памяць якой-н. падзеі, даты, асобы (напр. к. Міцкевіча).

курданёр

(фр. cour d’honneur = ганаровы двор)

парадны двор палаца, асабняка, які ўтвараецца асноўным корпусам і бакавымі флігелямі.