Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

на́рдыя

(н.-лац. nardia)

пячоначны мох сям. юнгерманіевых, які трапляецца на вільготнай аголенай глебе, па берагах каналаў.

нарза́н

(кабард. nart-sane = напітак казачнага племені наргаў)

вуглякіслая мінеральная вада.

наркабі́знес

[ад нарко(тык) + бізнес]

бізнес, які прыносіць даход ад незаконнага гандлю наркотыкамі.

наркале́псія

(ад гр. narke = здранцвенне + lepsis = прыпадак)

захворванне цэнтральнай нервовай сістэмы, якое характарызуецца кароткачасовымі неадольнымі прыступамі санлівасці, расстройствамі начнога сну і інш.

наркало́гія

[ад нарко(тык) + -логія]

раздзел медыцыны, які вывучае хваробы, выкліканыя наркаманіяй, і распрацоўвае метады іх лячэння.

наркама́н

[ад нарко(тык) + -ман]

чалавек, які мае моцную, хваравітую цягу да наркотыкаў.

наркама́нія

(н.-лац. narcomania, ад гр. narke = аняменне + mania = вар’яцтва)

хваравітая цяга да наркотыкаў.

наркамеду́зы

(ад гр. narke = здранцвенне + медуза)

падатрад марскіх кішачнаполасцевых жывёл атрада трахілідаў, некаторыя віды якіх паразітуюць на гідрамедузах.

наркаты́чны

(гр. narkotikos = які ашаламляе)

1) які мае адносіны да наркотыкаў, змяшчае наркотыкі;

2) выкліканы наркотыкамі (напр. н. стан).

наркаці́н

(ад гр. narkotikos = які ашаламляе)

алкалоід, які знаходзіцца ў опіуме, але не мае наркатычных уласцівасцей; выкарыстоўваецца ў медыцыне.