Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

áustrocknen

1. vt сушы́ць, высу́шваць; асуша́ць

2. vi (s) высыха́ць, засыха́ць

áustrommeln vt

1) абвяшча́ць бо́ем бараба́на

2) разм. раструбі́ць, раззвані́ць

áustrompeten vt

1) гіст. абнаро́даваць (праз вяшчальнікаў)

2) раструбі́ць, раззвані́ць

áustüfteln vt разм. выдумля́ць, прыдумля́ць

áusüben vt выко́нваць;

éinen Berúf ~ мець прафе́сію;

Éinfluss ~ рабі́ць уплыў

Áusübung f -, -en

1) выкана́нне;

in ~ des Berúfes пры выкана́нні службо́вых абавя́зкаў

2) пра́ктыка

Áusverkauf m -(e)s, -käufe распро́даж

áusverkaufen vt распрадава́ць; тэатр.:

das Haus ist áusverkauft усе́ біле́ты прада́дзены;

vor áusverkauftem Haus spíelen выступа́ць з аншла́гам

áuswachsen* vi (s) прараста́ць; выраста́ць, дасяга́ць пэўнага ро́сту

Áuswachsen sub n -s гл. auswachsen*;

◊

das ist zum ~! ≅ цярпе́нне мо́жа ло́пнуць!, з глу́зду мо́жна з’е́хаць!