Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Sold m -s, -e грашо́вае забеспячэ́нне (вайскоўца);

im ~ stéhen* служы́ць у наёмных во́йсках

Soldát m -en, -en салда́т, жаўне́р;

geméiner ~ радавы́;

gedíenter ~ стараслу́жачы (у арміі)

Soldátenrock m -(e)s, -röcke (салда́цкі) мундзі́р

Soldatéska f -, -ken пагардл.

1) салдатня́

2) вае́ншчына

soldátisch a салда́цкі, вайско́вы

Sóldbuch n -(e)s, -bücher салда́цкая кні́жка

Sóle f -, -n расо́л; вада́ з саляно́й крыні́цы

Sóli pl гл. Solo

solíd, solíde a салі́дны, трыва́лы, надзе́йны

solidárisch a саліда́рны