Віслы ’абвіслы’ (КТС) — дзеепрыметнік на ‑lъ. Да вісе́ць (гл.).
Віслю́га ’вісус, залётнік’ (Растарг.), рус. кур., арл. вислюга вісус, няспрытны, някемлівы’, польск. wisęga ’вісус’. Слова пранікла з рус. моўнай тэрыторыі. Усх.-слав. утварэнне, відавочна, з суф. ‑уга (< ‑uga), які зліўся з суф. ‑ǫga.
Вісмут ’назва хімічнага элемента’. Запазычана з рус. мовы, куды (пач. XVIII ст.) трапіла з нямецкай. Там першапачаткова (с.-н.-ням. Wesemot) абазначала ’кобальтавыя руды, якія здабываліся ў Саксоніі ў XVI ст.’ < Wiesen ’назва мясцовасці’ + muten ’вырабляць (руду)’, пасля — Wismut ’метал, здабыты ў Візэне’ (Клюге, 866; Шанскі, 1, В, 106).
Віснуць ’вісець, паволі спускаючыся ўніз; гарнуцца, хіліцца; ацірацца, быць неадступна’ (БРС, Нас.). Укр. виснути, рус. виснуть ’тс’, польск. wisnąć ’звісаць’; павяваць, дзьмуць’, каш. vʼisnǫc ’абвісаць’, чэш. visnouti ’тс’, балг. висна ’вісець, навісаць; ацірацца’. Прасл. visnǫti. Інфінітыў, утвораны пры дапамозе суф. ‑nǫ‑ti. Да вісе́ць (гл.).
Вісо́зны ’вельмі высокі’ (Жд., 1). Утворана ад прыметніка вісокі (гл.) і суф. ‑озн‑ы, які выражае адценне вельмі высокай ступені якасці.
Вісо́к ’скроня’ (зэльв., Сцяц., Сцяшк., Касп., Бяльк., паўсюдна КЭС, КТС), укр. висок, рус. висок. Усх.-слав. високъ < visъ. Да віс 3 (гл.). Гл. таксама віскі́.
Вісо́ка ’высока’ (Шат., Касп., Нас.) — прыслоўе да вісокі.
Вісокасць ’вышыня, узвышэнне’ (Нас.). Укр. високість ’тс’, рус. уст. высокость ’вышэйшае становішча’; ’вышыня’, ст.-рус. високость ’дадатковы дзень высакоснага года, высакосны год’ (з XII ст.), польск. wysokość ’вышыня’ і г. д. Да вісокі (гл.). Магчыма, суф. ‑асць у вісокасць (пры наяўнасці агульнабеларускай лексемы вышыня) з’яўляецца ўплывам польск. мовы.
Вісокі ’высокі’ (Шат., Касп., Бяльк., Нас.; пухав., З нар. сл.), рус. паўдн. високий ’тс’. Да высокі (гл.). Змена галоснага ‑ы‑ ў ‑і‑ абумоўлена не рэфлексацыяй прасл. ‑y‑ < *ū (яку паўночнаўкраінскіх гаворках (Дзендзялеўскі, Конспект, 32)), а ўплывам лексемы віс (вісець і да т. п.).
Віспа ’нізкі пакаты пясчаны бераг’ (стол., Яшк.). Укр. виспа ’востраў’, польск. wyspa. Бел. лексема запазычана з польск. мовы (з пераносам значэння ’востраў’ → ’нізкі бераг’). Польск. wyspa Брукнер (639) суадносіць з дзеясловам suć, spę ’насыпаць’ (параўн. яшчэ рус. сопка, бел. сопка). Гл. вы́сып.