Вісокасць ’вышыня, узвышэнне’ (Нас.). Укр. високість ’тс’, рус. уст. высокость ’вышэйшае становішча’; ’вышыня’, ст.-рус. високость ’дадатковы дзень высакоснага года, высакосны год’ (з XII ст.), польск. wysokość ’вышыня’ і г. д. Да вісокі (гл.). Магчыма, суф. ‑асць у вісокасць (пры наяўнасці агульнабеларускай лексемы вышыня) з’яўляецца ўплывам польск. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)