Вышыня́ (БРС, Яруш., Шат., Мал.), вышыня́, вы́шынь, вышы́нь ’вышыня’; ’гара, узвышша’ (Яшк.). Рус. вышина́, укр. вишина́, польск. wyżyna, в.-луж. myšina, чэш., славац. vyšina, серб.-харв. висѝна, славен. višína, балг. висина́, висине́, макед. вишина. Ад асновы выш‑ (якая, напрыклад, у выш ’вышыня’ < vysjь; гл. таксама высокі) з дапамогай суф. ‑іна. Некалькі іначай аб словаўтварэнні Махэк₂, 705; Шанскі, 1, В, 239.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)