Віслю́га ’вісус, залётнік’ (Растарг.), рус. кур., арл. вислюга вісус, няспрытны, някемлівы’, польск. wisęga ’вісус’. Слова пранікла з рус. моўнай тэрыторыі. Усх.-слав. утварэнне, відавочна, з суф. ‑уга (< ‑uga), які зліўся з суф. ‑ǫga.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)