Вісмут ’назва хімічнага элемента’. Запазычана з рус. мовы, куды (пач. XVIII ст.) трапіла з нямецкай. Там першапачаткова (с.-н.-ням. Wesemot) абазначала ’кобальтавыя руды, якія здабываліся ў Саксоніі ў XVI ст.’ < Wiesen ’назва мясцовасці’ + muten ’вырабляць (руду)’, пасля — Wismut ’метал, здабыты ў Візэне’ (Клюге, 866; Шанскі, 1, В, 106).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)