Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Від1 ’від, перспектыва, якая адкрываецца перад вачамі’ (БРС, КТС, Шат.); ’выгляд’ (БРС, КТС, Сцяшк. МГ, Янк. I); ’агульнае выражэнне твару’ (Шат.); ’твар’ (Янк. I, Яруш., Гарэц., Нас., Бяльк., Мат. Гом., Шатал.); ’паштоўка’ (Мат. Гом.). Укр. вид ’твар’; ’зрок’ рус. вид ’зрок’; ’знешні выгляд’; ’мясцовасць, перспектыва, што адкрываецца перад вачамі’, ст.-рус. видъ ’здольнасць бачыць, зрок’; ’відовішча’; ’знешні выгляд’; ’прывід, здань, праява’, польск. wid ’прывід, здань, дух’; ’святло, зрок’ у выражэнні ani widu, ani slychu ’ні слыху, ні дыху’, уст. ’выгляд, знешні від’, чэш. vid (кніжн.) ’спосаб бачання’; ’відовішча’; ’зрок’; ’выгляд, форма’, славац. vid ’бачанне, успрыманне на зрок’, (кніжн.) ’зрок, погляд’; ’выгляд’; ’спосаб спаглядання, назірання; светапогляд’, славен. vȋd ’зрок’; ’глядзенне, назіранне, нагляданне’; ’твар, выгляд’; ’краявід, ландшафт’, серб.-харв. ви̑д ’зрок, увага, поле зроку’; ’відно’, макед. вид ’зрок’; ’знешні выгляд’; ’від, гатунак, род’, балг. вид ’знешнасць’; ’выгляд’; ’краявід’, ст.-слав. видъ ’вобраз, знешні выгляд’; ’род, від, характар’; ’форма’; ’нагляданне’; ’агляд’. Прасл. vidъ, роднаснае з літ. véidas ’твар, воблік’, veidaĩ ’шчокі’, лат. veĩds ’форма, вид, выгляд’, грэч. (Ϝ)εἶδος ’вобраз, від, фігура, форма’, ст.-інд. vēda ’выгляд’, vḗdaḥ ’веды’; ’абачлівасць, асцярожнасць’, авест. vaēdah‑ ’валоданне’. І.‑е. *u̯eidos ’тое, што відаць’. Параўн. яшчэ Траўтман, 358; Мюленбах-Эндзелін, 4, 522; Майргофер, 21, 254; Праабражэнскі, 82; Фасмер, 1, 312; Шанскі, 1, В, 93; КЭСРЯ, 80; БЕР, 1, 143.

Від2 (біял.) ’від, разнавіднасць, тып’ (КТС, БРС). Запазычана з рус. вид ’тс’.

Ві́да ’хутка, як толькі можна ўбачыць’ (Шат., Юрч.), відам ’мігам, умомант’ (Яўс.), куды віда ’хто куды, у розныя бакі разбягацца’ (Янк. БФ, КТС). Да від1 (гл.).

Відаво́к ’далягляд, кругагляд’ (Гарэц., Др.-Падб., КТС). Першапачаткова лексема мела выгляд марфолага-сінтаксічнай структуры канструкцыі відзець вокам.

Відавокі ’відушчы’ (КТС). Новаўтварэнне па ўзору чарнавокі.

Відавочац ’сведка, відавочнік’ (КТС). Калька з рус. очевидец ’тс’.

Відаво́чнік ’сведка здарэння’ (БРС, КТС, Сцяшк. МГ) утворана ад відавочны і суф. ‑нік.

Відаво́чны ’яўны, пэўны, бясспрэчны’ (БРС, КТС); ’які знаходзіцца побач’ (Шат.), відавочна ’яўна, наглядна’ (Касп., Сцяшк. МГ); ’свядома’ (лаг., КЭС); ’напэўна, відаць, мусіць’; ’яўна’; ’прыкметна’; ’ясна’; ’бясспрэчна’ (КТС). Утвораны ад відавок і суф. ‑(ь)nъ.

Відавочца ’сведка здарэння, падзеі’ (КТС). Калька з рус. очевидец, аднак з польск. суфіксам Nomina agentis ‑ca (прасл. ‑ьca), які на ўсх.-слав. глебе даў ‑ец/‑ац; параўн. бел. відавочац.

Відалы ’бывалы’ (КТС); ’вопытны чалавек, які бачыў свет’ (Нас.). Утворана ад дзеепрыметніка на ‑l‑ъ. Да відзець (гл.). Параўн. рус. вида́лый ’тс’.

Віда́ль1 ’незвычайная, дзіўная, прывабная рэч’ (Нас.) з рус. невидаль ’нябачанае дзіва’. Сюды ж відальшы1 ’прыгажэйшы, статнейшы, больш відны’.

Віда́ль2 ’перспектыва, від’ (Нас., Гарэц., Яруш.), магчыма, з *відадаль < відзець даль. Параўн. яшчэ відальшы ’здольны бачыць далей, адрозніваць прадметы на большай адлегласці’. Да відзець (гл.).