Адчуплава́ць ’адсцябаць пугай, бізуном, дубцом’ (КЭС, лаг.). Складаная кантамінацыйная форма. Магчыма, ад адчубасіць (гл.) і адлупцаваць (гл.).
Адчупрыжыць ’выставіць (напаказ)’ (Касп.). Відаць, адносіцца да шырока распаўсюджанай у славянскіх мовах экспрэсіўнай кантамінацыйнай групы слоў з агульным значэннем ’казырыцца, задавацца’, параўн. польск. czupyrzyć się ’задавацца’, чэш. čepyřiti, в.-луж. šepjerić so, славен. čeperiti se і інш. Гл. чапурыцца.
Адчура́цца ’адрачыся’ (КЭС, лаг.) да чур (гл.).
Адчу́хаць ’адчуліць, ажывіць’ (Нас., Бяльк.). Гл. чухаць.
Адчыкры́жыць ’адрэзаць, адсячы’ (Бяльк.). Гл. чыкрыжыць.
Адчыні́ць ’адкрыць’ (Нас., КТС, БРС), адчыняць ’расчыняць (дзверы, вокны)’ (Нас.). Гл. чыніць.
Адчэпна́е ’вымушаны выкуп’ (КЭС, лаг.). Гл. адчапіцца.
Адшаба́саваць ’адсвяткаваць шабас’ (Нас.), адшабысыць ’адсвяткаваць (пра яўрэяў)’, ’адлупцаваць’ (Бяльк.). Гл. шабасаваць.
Адша́стаць ’хутка адрэзаць’ (Касп.). Гл. абшастаць і шастаць.
Адштапава́ць ’пакалаціць, пабіць’ (Шат.). Да штапаваць.