Выліва́шка ’шуфлік, чарпак з кароткай ручкай для вылівання вады з лодкі’ (З нар. сл., полац.). Да выліваць пры дапамозе складанага суф. ‑ашка. Параўн. таксама польск. wylewka, чэш. vylivka ’тс’.
Вы́лівкі ’памыі’ (Нас.). Да выліваць пры дапамозе суф. ‑к‑.
Вы́лік (БРС). Крукоўскі (Уплыў, 119) лічыць калькай рус. вы́чет, але магчыма і самастойнае бязафікснае ўтварэнне ад вы́лічыць; параўн. польск. wylik, wyticzyć. Гл. таксама лічыць.
*Выліко́нна, вылыко́нна булочка ’велікодны рытуальны асвячоны хлябец, які захоўваўся ўвесь год’ (Клім.). З велікодны з асіміляцыяй д > н.
*Вылі́рызны, выли́рызный ’вялікі, вельмі буйны’ (Клім.). З велізарны (гл.) у выніку метатэзы.
Вы́літы ’выплюхнуты’ (БРС); ’вельмі падобны’ (Янк., Жд., 2). Рус. вы́литый ’вельмі падобны’, укр. ви́литий. Утворана лексіка-семантычным спосабам ад выліты ’выплюхнуты’, якое ў сваю чаргу з выліць (Шанскі, 1, В, 225).
Выліча́льнік (БРС). Да вылічыць. Калька рус. вычисли́тель (Крукоўскі, Уплыў, 121).
Выліча́ць ’плакаць, галасіць’ (Жд., 2). Гл. велічаць (г. зн. плакаць, прыгаворваючы або «велічаючы» каго-небудзь). Адносна разыходжання значэнняў параўн. хула і хвала (напр.: «Хула табе, Божухна!» — Шн., 1), якія прапаноўваюць аб’яднаць пад агульным значэннем ’гаварыць’ (Фасмер, 4, 283).
Вы́лічыць (БРС, Нас., Яруш., Касп., Шат., Бяльк.). Крукоўскі (Уплыў, 121) лічыць калькай рус. вычислить, але хутчэй гэта самастойнае ўтварэнне; параўн. польск. wyliczyć. Гл. таксама лічыць.