Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Вы́зверыцца ’закрычаць са злосцю’; ’паглядаць зверам’ (БРС, Шат., КТС, Некр., Янк. Мат., Янк. II, Жд., 1, Інстр. III, Клім.). Да звер. Параўн. таксама звярэць, азвярэць.

Вы́зверыць (вочы) (БРС, КТС). Гл. вызверыцца.

Вызвыча́іць ’выйсці з ужытку’ (Нас., Гарэц.). Да звычай (гл.).

Вызнава́ць (веру) (БРС, Нас.). Да знаць (гл.), як рус. исповедовать да ведати.

Вызнача́льнік (БРС). Да вызначыць. Структурная калька рус. определитель (Крукоўскі, Уплыў, 121).

Вызрава́ць ’выспяваць’ (Шат.). Запазычанне з рус. вызревать ’тс’.

Вы́зукаваць ’да тонкасцей вывучыць чые-небудзь уласцівасці’ (Гарэц.). Сюды ж, відавочна, вызюка́ць ’вызываць’ і вызю́кацца ’адклікнуцца, прагаварыцца’ (Нас.). Рус. дыял. зук ’гук’, вы́зукать ’вычарпаць’, чэш. дыял. zukať ’удараць, стукаць’, zugať ’прагна есці або піць’, серб.-харв. зу̀кати, зу̑кам ’гусці; шапнуць, кінуць слова’, балг. зу́квам ’крычаць на ўсё горла’. Гукапераймальнае. З іншай ступенню чаргавання гл. зык, зыкаць (Фасмер, 2, 108 і наст., Махэк₂, 719; БЕР, 656). Развіццё семантыкі можна высветліць праз магчымае існаванне прамежкавага значэння ’вывучаць чые-небудзь уласцівасці, распытваючы пра іх’.

Вызыба́ць ’расхістаўшы, выцягваць’; ’вызваляць з бяды’ (Нас.); ’выганяць’ (Хрэст. дыял., 33, віц.), вызыбацца ’вырасці’ (КТС). Рус. дыял. калуж. вызыба́ть ’падымаць, выцягваць’, валаг. ’выкідваць’, смал., пск. ’атрымліваць (доўг)’. Да зыбаць (гл.).

Вызы́ка, вызы́чка ’пазыка, дапамога’ (Нас.). Бязафікснае ўтварэнне ад вызычаць (гл.) і памяншальнае да яго. Адносна к на месцы заканамернага т гл. пазыка, пазычаць.

Вы́зырка ’вышка, маяк’ (З нар. сл., брэсц.). Ад вы́зырыць ’выглядзець’ пры дапамозе суф. ‑ка. Параўн. зырыць.