халадні́к Балота (Лун. ДАБМ, п. 803).
халадо́к Цянёк (БРС); зацененае месца пад густой каронай дрэў (паўсям.).
ха́лепа Вадкая гразь на полі, дарозе ад дажджу, або мокрага снегу; слата (БРС). Тое ж ха́ліпа (Краснап. Бяльк., Мсцісл. Юрч., Нас., Слаўг.), шліхота (Пух. Шат.), слата́, хліхаці́нне, слаццё, хляпоцце, хля́па, хлюпоцце, хлюпі́нь, кля́ча, хлюпота, хліпата́ (Слаўг.), хлюда (Маг. губ. вед., 1854, № 49, 884), хві́ля (Слаўг.), хлюпа́ (Нас.), хля́каць (Рэч.), ша́ліпа (Лёзн. Касп., Слаўг.).
ха́лі Крыты базар (Гродз.).
халмі́на Круглая катлавіна, дзе заўсёды вільготна (Слаўг.). Тое ж халмі́нка (Слаўг.).
халу́й У РСФСР (Мурз., 242). Падводны камень на рацэ (Паўночны край). Завалы на рэках ад падмытых дрэў (Комі АССР). Наносы, якія засталіся на лугах пасля разліву рэк (Прыўралле, Кіраўская, Валагодская вобл.).
□ в. Халуі (Салаўіная з 1964) Глыб., в. Халуй (Ліпень з 1930) Асіп.