Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

руб Ст.-бел. Ускраіна (вёскі, зямлі, дзяржавы); мяжа.

□ ур. Ру́банаў Ку́рган каля в. Ст. Каменка Слаўг., ур. Рубры́на каля в. Кароцічы Стол.

рубе́ж

1. Мяжа (БРС).

2. Цвёрды выступ зямлі на роўным месцы; вузкая броўка (Слаўг.).

□ в. Рубе́ж Кліч., в. Рубеж Чэрв., ручай Рубежнік Віц. (Рам. Мат.), в. Рубяжэвічы Ст.-дар.

руда́

1. Балотная жалезная руда (БРС).

2. Балота з камякамі жалезістай іржы і вадкай іржавай пялёнкай паверх вады (Барыс., Ваўк. Сцяшк., Навагр., Паст., Слаўг., Стаўбц.). Тое ж ру́дзішча (Стаўбц. Прышч.), рудовіна (Навагр.).

3. Гразь на дарозе (Сен. Касп., Слаўг.), у балоце (Стаўбц.).

4. У актах. Млын для размолвання руды.

□ ур. Руда (балота, сенажаць) каля в. Пруды Стаўбц., ур. Бальшая Руда (балота) у басейне р. Нёмана (Серб., 1912, 84), ур. Ру́дзішча (поле) Стаўбц. (Прышч.).

ру́дка Крыніца з іржавай вадой (Слаўг.). Тое ж ру́дзька (Слаўг.).

ру́дня Ст.-бел. Руднік для апрацоўкі балотнай жалезнай руды; жалезаплавільны і меднаробчы заводы (Нас.), паташны завод (Нас. АУ).

□ Гамарня або Гразівецкая Рудня Крыч., в. Рудня Слаўг.

ру́жа

1. Куст, кустоўнік Rosa (БРС).

2. Калонія раслін мальва лесавая Malva sylvestris (Меж. Касп.).

3. Суша, высокае месца (Беш. Касп.).

□ г. п. Ружа́ны Гродз.

руі́на ​1 Рэшткі разбуранага будынка (БРС); вайна (Грыг. 1838—1840, Тал. Мядзв.). Тое ж руні́на (Дзятлавіцкая вол. Гом. Радч., 1888, стар. XII).

руі́на ​2 Прыволле, выгода (Слаўг.).

рука́ў Адгалінаванне ад рэчышча ракі, возера (БРС). Тое ж рука́віна (Слаўг.).

рум Месца каля ракі, куды звозяць зімой лес для сплаву; лясная прыстань (Пух. Шат., Сен. Касп., Слаўг., Стол.). Тое ж ру́мішча (Віц. Рам. Мат.), рюм (Віц. Нік. 1895, Слаўг.).

□ ур. Рум (каля Сажа) Слаўг., в. Рум Валож.