Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

ройст Балота, балоцістая мясцовасць (Воран.). Параўн.: У пушчы ляжыць скарб закляты за ройстам у гушчы (Ф. Багушэвіч. Выбр. тв., 1952, 49).

□ ур. Райсцяны (1593) на Вілен. (АВАК. XI, 50).

ро́йста

1. Месца, дзе дарога раздвойваецца (Вілен.).

2. Балота (Ашм. Ф. Багушэвіч, верш. «Праўда»).

3. Няўдобіца (Іў.).

ро́йства Выпас для жывёлы (Нясв.).

□ ур. Ройства (папас) каля в. Малева Нясв.

ро́йсты

1. Раздарожжа (Вілен.).

2. Скрыжаванне дарог (Вілен.).

□ в. Ройсты Свянц.