Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нара́ Паглыбленне пад зямлёй з выхадам на паверхню, выкапанае барсуком. бабром, лісой, пацуком, якое служыць ім жыллём (БРС). Тое ж нор (Лёзн.), нура́ (Стаўбц.).

2. Гнілое незамярзаючае балота (Палессе Серб. 1915, 6). Тое ж норы (Стол.).

ур. Лісі́ныя Норы (лес) каля в. Малева Нясв., ур. Лісі́ныя Норы (лес) каля в. Шаламы Слаўг., ур. Бабровы Норы каля в. Віравая Слаўг.

нары́на Замеценая снегам дарога (Беш. Касп.).

нарэ́з Вялікі ўчастак зямлі пры хутарной сістэме (Рэч.).