Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гу́ра

1. Гурба снегу (БРС).

2. Высокае месца, горка, узгорак (Жыт., Драг.). Тое ж гу́рка, пагу́рак (Драг.), падгу́р'е (Слаўг.), гу́рачка (Рагач.).

3. Вялікая снежная гара, якую абліваюць вадой для катання на санках (Рэч.).

4. Лоўж галля (Стол.).

5. Верх чаго-небудзь, насыпаная горка (Жытк.).

ур. Гу́ры (1909) каля в. Слаўня Слаўг. (ЦДГА БССР, ф. 2193, спр. 129), Слабодка Гуры (1884, 1901) Арш. пав. (Макс. Пр., 35), в. Гурка Драг., вв. Гурькі, Белагу́рава Віц. (Рам. Мат.).

гу́рба

1. Пагорак намеценага снегу (БРС). Тое ж гурба́, гурбе́нь (Слаўг.), калода (Нас. АУ).

2. Узгорачак зямлі, накапаны кротам (Лаг.).

3. Ст.-бел. (XI—XVII стст.). Жыллё (Уладз. 30).

гурга́н Сухі пясчаны востраў сярод балота (Усх. Палессе Талст.).

гурда́н Курган (Глуск. Янк. I).