Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

му́чка Густая сухадольная дзярніна сіўцу Nardus L. (Жытк.). Тое ж мы́чка (Рэч.).

мушары́на Невялікая балоцістая мясцовасць, парослая мохам і альхой (Палессе Талст.).

мхе́нішча

1. Месца, дзе расце мох (Нас., Слаўг.).

2. Месца, дзе ляжаў мох (Слаўг.). Тое ж мшы́шча, машы́шча (Слаўг.).

мша́ра Махавое балота; балоцістае месца, якое зарасло мохам, купінамі (Слаўг.). Тое ж мша́рынне, мша́рышча (Нас., Слаўг.).

мша́рнік Месца ў лесе, на балоце, якое парасло мохам (Усх. Палессе Талст.). Тое ж мша́рня (Слаўг.).

мы́за Стар. Дача, хутар; сядзіба з с.-г. пабудовамі, якая стаіць асобна ад нас. п.; мястэчка, маёнтак, вёска аднаго пана.

□ мыза Марозінка каля в. Кульшычы, мыза Балотня, мыза Гайшы́н, мыза Крыштаполье Бых. пав. Маг. губ. (1854 ЦДГА БССР, ф. 2379, воп. 1, адз. зах. 17, лл. 18; 21б, 26б, 27).

мыле́ц Суглінак (Краснап. Бяльк.).

мы́льня Лазня (Маг.). Тое ж мы́йня (Маг.), мывалька (Ваўк. Сцяшк.), мы́лня (Кап.), мыўніца (Віц., Маг., Мін. Шпіл. 1853, л. 11), мовніца (Троіцкі спіс Нестаравага летапісу).

□ ур. Мы́льнішча (сухадольны луг) каля пас. Калінаўка Краснап., ур. Мыльніца (Макс., 357), ур. Мы́льнішча (лясная прыстань; плятнёвыя збудаванні ў рацэ) Бых. (Макс. Пр. 41).

мыс Клінападобны выступ поля, лесу, лугу; край лесу або абрыву (БРС).

мы́тніца Мытная застава або кантора, дзе праводзіцца выплата за правозячыя тавары (БРС). Тое ж мы́тня (БРС), мы́та (Нас. АУ).