Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

узо́лішча Ст.-бел. Падзолістая глеба.

узро́ўе Месца ўздоўж рова (Маладз., Слаўг.). Тое ж узровічча, узроўнішча, у́зраўе (Слаўг.).

укло́н Спуск або пад'ём дарогі (Слаўг.).

укля́сласць Паглыбленне, западзіна; уцісненне, след (Бельск Беластоцкага ваяводства ПНР, Гродз. Вал.). Тое ж уклякта́нне (Гродз.).

укра́іна Краіна, край, вобласць, якая знаходзіцца каля мяжы або за межамі айчыны (Нас.); пагранічнае месца (Нас. АУ). Тое ж укра́йна (Слаўг.).

укрыжава́нне Месца, дзе перакрыжоўваюцца дарогі, вуліцы (Зах. Бел. Др.-Падб.).

улато́ўк Курган (Чашн. Касп.). Тое ж уссопак (Сіроц. Касп.).

уло́вы Месца, дзе ловяць звера, птушку, рыбу (Слаўг.).

улу́кі Выгібы ракі (Слаўг.).

□ в. Улукі Слаўг., ур. Улукі (луг) каля в. Улукі Слаўг.

улу́с

1. Месца здабычы, палявання (Слаўг.); чужая паша (Смален. Дабр.).

2. Казённы лес, які адведзены сялянам для карыстання (Смален. Дабр.). Параўн.: улу́с ’вуліца’ (Каверынскі р-н Горкаўскай вобл. РСФСР Рус., 14).