Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кры́ца Глыба; камяк балотнай жалезнай руды (Грыг. 1838—1840, л. 20, Слаўг.).

г. Кры́чаў Маг. вобл., Крычаў (курган) каля г. Турава (Расія, т. 9, стар. 560).

крэж Абрыў на дне возера; паглыбленне, яма (Смален. Дабр.).

крэ́йда Выкапнёвая белая вапна; мяккі мучністы вапняк (БРС).

ур. Крэйдзікава (поле) каля в. Васькавічы Слаўг.

крэ́касць Гразкае, багністае балота (Ваўк. Сцяшк.).

крэм

1. Дрэва, годнае для вырабу пчаліных борцяў або ўжо прыстасаванае для пчол (Статут 1588, 388—389, Пін. 1646 АВАК XI, 135).

2. Гарадская крэпасць (у пскоўскіх помніках).

в. Крэмна Жытк., ур. Ля Крэмка (сенажаць) Стаўбц. (Прышч.).

крэ́пасць Умацаванае месца, прызначанае для абароны (БРС). Тое ж крэпа (Нас. АУ).

крэс Стар. Ускраіна чаго-небудзь, мяжа (Зах. Бел., Сразн., Хрэст. па гіст. бел. м., 338).