Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

узме́жак

1. Вузкая, незасяваемая паласа паміж раллёй і дарогай з канавай ці раўком (Віц. Нік. 1895).

2. Бакавая частка, край шырокай мяжы на агародзе, які звычайна зарастае травой (Бял. Матэр.).

3. Частка неўзаранай зямлі ў канцы поля; край сенажаці каля нівы (Беш. Касп., Докш.). Тое ж паме́жак (Мін.).

узмёт Першае ворыва ўвосень, зябліва; пустуючае адзін год поле (Крыч. да 1772 АВАК, XXXV, 5—7, Лёзн., Слаўг.).

узму́ць Глыбокае месца ў возеры (Слаўг.).

□ воз. Узму́ць каля в. Віравая Слаўг.

узні́ззе Нізіна паміж гор; мясцовасць у ніжнім цячэнні ракі (Слаўг.).

□ ур. і б.х. Узніззе каля в. Васькавічы Слаўг.

узно́р

1. Крыніца, струмень вады, які выходзіць на паверхню зямлі (Віц. Нік. 1895).

2. Крыніца або неперасыхаючы вадаём, копанка (Лёзн.).

3. Нізіна (Кузн. Касп.).

□ в. Узнор Гарад.

узо́лішча Ст.-бел. Падзолістая глеба.

узро́ўе Месца ўздоўж рова (Маладз., Слаўг.). Тое ж узровічча, узроўнішча, у́зраўе (Слаўг.).