Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

узво́з Уз'езд на гару (Слаўг.). Тое ж увоз, узывоз (Слаўг.). Параўн.: увозъ Боричевъ у г. Кіеве (Лаўрэнцьеўскі летапіс, стар. 5; Іпацьеўскі летапіс, стар. 5).

узвы́шак Высокі асобны ўзгорак на ўзвышшы (Мін.).

узвы́шша Высокая гарыстая мясцовасць; высокае месца (БРС).

узга́начча Месца, дзе быў ганачны памост, ганак (Слаўг.).

узго́рак Невысокае ўзвышша, горка (БРС). Тое ж узгорачак (Сміл. Шат.).

узго́рск Узгоркавае месца (Слаўг.).

в. Узгорск Слаўг., вул. Узгорская (1803) у Віцебску.

узго́р'е

1. Мясцовасць узгоркавая (Слаўг., Смален. Дабр.).

2. Невялікае пагоркавае ўзвышэнне (БРС); падэшва ўзгоркаў (Зах. Бел. Др.-Падб., Слаўг.).

3. Схіл гары, узгорка (Слаўг.). Тое ж у́згар'е, узгорынне, узгорычча (Слаўг.).

узграні́чча Ускраіна поля каля мяжы (Слаўг.). Тое ж узме́жжа, ву́змежжа (Слаўг.).

уздухаві́на Непраходнае, зыбкае балота (Навагр. ДАБМ, п. 440), зу́хвіна (Івац, ДАБМ, п. 716).

узле́сак Малады лес на краю старога лесу (Слаўг.). Тое ж узлёсак (Слаўг.).