Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

стырня́ Зжатае поле наогул або на якім расло жыта (Брэсц. ДАБМ, к. 269, к. 271). Тое ж сцёран, сцерань (Гом. ДАБМ, к. 269, к. 271), сцерэн (Гом. Маг. губ. вед., 1854, № 48, 865), сцярні́шча (Лях.).

стырч Зламанае дрэва, куст; злом (Жытк., Стол.).

субо́р Куча сабраных каменняў (Азяр. Касп.).

субулды́га́

1. Цвёрдая няроўнасць на разбітай дарозе, замерзлая гразь у выглядзе выступаў (Слаўг.). Тое ж субулды́жына, субулды́жжа (Слаўг.).

2. Скіба дзярністай зямлі на ворыве; кавалак сухой зямлі на заскароджаным полі (Слаўг.). Тое ж субулды́жка (Слаўг.).

су́вараты Частка поля, сервітут (Слуцк. Сержп. Грам., 54).

суво́рына Дзёран, падняты сахой (Нас.).

сугле́ц Глей; неўрадлівая зямля (Лёзн.).

суглі́нак Гліністая зямля з пяском (БРС).

суглі́нішча Зарослае глінішча (Слаўг.).

суго́н Сцяжынка, пратаптаная жывёлай (Слаўг.).