Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

байдарынка Месца, якое зарасло ядлоўцам (Пін. Булг. 192).

байра́к

1. Сухое рэчышча ў яры (Гом., Слаўг., Грыг. 1850). Тое ж буйрак. (Грыг. 1850).

2. Месца, якое зарасло бур'янам, пустазеллем (Пін. Булг. 193).

байстры́нь Быстрыня, месца хуткага цячэння на рацэ (Слаўг.). Тое ж байстрыня́, быйстрыня́, быйстры́нь (Слаўг.).

бакаві́на́

1. Затока ў рэчцы са стаячай вадой, дзе мочаць лён і каноплі (Слаўг.).

2. Край дарогі, броўка; бок, схіл дарогі (Нас., Слаўг.).

бакаві́цка Прызба кругом варыўні (Ст.-дар.).

балато́ў́е Балоты; мясцовасць, багатая балотамі (Слаўг.). Тое ж балатаўё, балатовічча, балатовішча, балатовічышча, балатоўнічча, балатня́ (Слаўг.).

балацві́на́ Малое балотца; балоцістае месца; забалочаная нізіна сярод поля або ў лесе; лужына; вадасцёкавая яма (Слаўг.). Тое ж балаці́на́, балаця́нка, балацві́нка (Слаўг.), балаці́на (Глуск., Сал.), балаця́нка (Пар., Рэч., Усх. Палессе Талст.).

балацю́га Вельмі вялікае, звычайна непраходнае балота (Слаўг.). Тое ж балацю́жжа, балацю́жышча, балацю́гінне (Слаўг.).

баліна Глеба, насычаная солямі; саланчак (Нас. АУ).

ба́лка

1. Роў (Калінк.).

2. Гразкая яма на дарозе; гразкая дарога (Рэч.).