Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бабо́ўнік Балоцістае месца з зараснікам трылісніку Menyanthes trifoliata (БРС).

бабраві́на Месца, дзе вядуцца бабры (Сміл., Шат.).

бабро́вішча Месца, дзе вяліся бабры (Нясв.). Тое ж бабровыя гоны (у актах), баброўня (Рэч., Скідз.).

ур. Мала́я і Бальша́я Баброўня (луг) каля в. Заспа Рэч., в. Баброўня Скідз.

ба́гма Грузкае балота, багна (Ветк., Сен. Касп.).

ба́гна

1. Тарфяністае, непраходнае балота без расліннасці (БРС). Тое ж багна́ (Драг.), бэгна (Сміл. Шат.), бэґна (Смал.), патапе́ча, грузаві́на́, грузата́, грузката́ (Слаўг.).

2. Гразь на вуліцы, на дарозе (Кар.); вялікая гразь (Бабр. Талст.).

3. Яма, напоўненая вадой і зарослая травой (Палессе Талст.).

ба́гніва

1. Балоцістае месца (Нас.).

2. Адталая зямля (Слаўг.).

ба́гні́на́ Багна, твань, дрыгва; гразкае, балоцістае і непраходнае месца (Нас., Слаўг.).

ба́гнішча Дрыгвяністая багна (БРС). Тое ж ба́гні́шча (Слаўг.).

багно́

1. Гразкае балота (Гродз. Карскі 1897, 2, Драг. Талст., Сядл. губ. Бес. 302).

2. Мокрая сенажаць (Гродз. Карскі 1897, 2).

3. Балота (Зах. Палессе Талст.).

4. Гразкае месца на балоце (Пін., Стол. Талст.).

5. Гразкае тваністае бяздонне (Жытк.).

6. Участак мясцовасці з глебай больш цвёрдай, чым на балоце, прыбалоцце (на поўдзень ад Брэста Талст.).

ба́гня Глыбокае месца ў рацэ (Стаўбц. Талст.).