Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

угру́д

1. Лоўж галля (Нясв., Слаўг.).

2. Мёрзлая зямля да снегу (Слаўг.).

у́грыва

1. Высокае месца, дзе сонца грэе цэлы дзень (Нас., Слаўг.). Тое ж угрэй (Бял. Матэр.).

2. Зацішнае, сонечнае і сухое месца (Слаўг.).

угрэ́х Прапушчанае месца пры ўзорванні, сяўбе, баранаванні (Краснап. Бяльк., Слаўг.). Тое ж узгрэх (Нясв., Слаўг.), заагрэх (Смал. МДС, Сміл.), загрэх (Чэрв.), заўгрэх (Бярэз. МДС), узрэх (Нясв., Сен. Касп.), урэх (Лях.).

ужалю́нне Глухое лясное месца; змяіннік (Краснап.). Тое ж ужалённе (Краснап.).

□ ур. Ужалюнне каля в. Калінаўка Краонап., ур. Ужэўскі лес каля в. Дабранка Слаўг., б.в. Желивье (XVII ст.) Слаўг.

у́жар Выгаралае месца на балоце, залітае вадой (Палессе Талст.).

□ в. Ужар Чав.

у́збалацце Месца ўздоўж балота (Слаўг.). Тое ж у́збалаць, узболацце (Слаўг.).

□ в. Узбалаць Валож.

узбо́чча Бок канавы, схіл дарогі, гары (Слаўг.). Тое ж узбокінне, узбокічча (Слаўг.).

узбярэ́жжа Пабярэжжа (БРС). Тое ж у́збе́ражжа, узбярэж, бярэжжа, узбераговішча (Слаўг.), узбе́раж (Зах. Бел. Др.-Падб.), узбярэж (Слаўг.).

узва́лак

1. Высокае, узвышанае месца (Слаўг.).

2. Край нізіны (Слаўг.).

узва́лле

1. Падэшва гары ў выглядзе некалькіх спадзістых выступаў; адхонная частка гары (Слаўг.). Тое ж узва́л (Пол., Смален. Дабр.).

2. Стромы бераг ракі (Чашн. Касп.).

3. Узвышша, поле над рэчкай; узгорак (Сен. Касп., Слаўг., Смален. Дабр.).

5. Месца за валам (Маг. губ. вед., 1854, № 49, 884).

□ ур. Узвалле каля х. Ланіца Карм.