Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

метаві́шча

1. Месца, дзе начуюць летам коні (Смален. Дабр.). Тое ж нашле́г, начле́г (Слаўг.).

2. Месца, дзе сеў пчаліны рой (Смален. Дабр.).

ме́шань Поле, якое ўзарана другі раз (Краснап. Бяльк., Сен. Касп., Слаўг.).