Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

кружо́к

1. Невялікае балота сярод поля (Зах. і Цэнтр. Палессе Талст., Пар.) або ў лесе (Пар.).

2. Зараснік хмызняку; гай (Палессе Талст.).

3. Невялікае месца, якое зарасло травой, ягаднікам; чыстае месца (Стол.).

4. Крынічае месца, на якім расце купкамі ярка-зялёная асака Carex coespitosa L.; месца, прыгоднае для капання калодзежа (Слаўг.).

□ ур. Кружкі́ (крынічнае багністае месца) каля в. Кулікоўка Слаўг.

крупе́ц Незамярзаючы кароткі прыток у басейне Дняпра (Галубоўскі, 1895, 5, Макс. 1876, 205).

□ в. Крупец Добруш., в. Новы Крупец Карм. вол. (1886), в. Закру́пец Слаўг., р. Крупец (1560) Слаўг.

кру́пка

1. Ст.-бел. Незамярзаючы кароткі прыток ракі.

2. Трава крупка дуброўная Draba nemorosa L. (БРС).

□ г. п. Крупкі Мін. вобл., р. Крупка (л. пр. р. Проні) Слаўг., в. Крупа Лід., в. Крупава Шчуч.

крутня́ Глыбокае месца ў рацэ, возеры; вір (Слаўг.). Тое ж круце́ль (Навагр.), круцея (Маг. губ. вед., № 45, 806), круце́нь, крутаворат (Усх. і Цэнтр. Палессе Талст.).

крух Глыба, камяк зямлі (Кобр. Гільт. 287).

кру́ча

1. Высокае месца, стромы бераг; абрыў (БРС). Тое ж круч (Зах. Бел. Др.-Падб., Слаўг.), круць (Слаўг.).

2. Яма ў рацэ; вір (Жытк., Нар., Цэнтр. і Усх. Палессе Талст., Стол.). Тое ж круч (Глуск. Янк. II).

3. Навіслы, падмыты бераг у рацэ (Жытк.).

4. Круты паварот ракі (Стол.).

5. Завіруха, снегапад з пераменным ветрам (Карскі 1898, 60, Кар., Стол.).

кручо́к

1. Выгін, паварот ракі, звіліна берага (Мін., Стол.).

2. Зародкавы расток паміж семядолямі насення фасолі, агуркоў, бобу (Слаўг.).

□ ур. Кручок (месца, дзе ў Свіслач упадае р. Балачанка).

кру́шня

1. Схіл гары з плоскімі выступамі.

2. Куча́ камення (Ваўк. Сцяшк., Докш., Маладз., Шчуч.).

3. Руіны.

□ в. Крушні Беластоцкага ваяводства ПНР, с. Крошына Слуцк.

крушы́ннік Зараснік крушыны вольхападобнай Frangula alnus Mill. (БРС). Тое ж крушні́к (Жытк.), крушы́ннікі (Рэч.), круха́ (Стол.).

□ ур. Крушы́ннікі каля в. Заспа Рэч., роў і ручай Крушы́ннік Віц. (Рам. Мат.).