Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

корч

1. Пень ад спіленага ці зламанага дрэва, куста (БРС).

2. Новая зямля на месцы раскарчаванага лесу (Нясв., Слаўг., Шчуч.).

□ ур. Корч (1759) каля с. Азяраны Рагач. (ІЮМ, XXX, ч. 1, № 21, стар. 102), ур. Карчы́ (поле) каля в. Шаламы Слаўг.

ко́тлішча

1. Аселішча, сталае месца жыхарства (Мін.).

2. Месца, дзе стаяў двор; дворышча (Слаўг.).

3. Мясціна ў засеве, на раллі, на траве, дзе качаўся конь (Лаг., Мін., Сміл. Шат.). Тое ж котвішча, котва, кочва, ме́цішча, ка́цві́на́, пакоцвіна (Слаўг.), ко́цвішча (Рэч.), коцвіна (Хоц.).

4. Месца, дзе адпачываў заяц (Сміл. Шат.).

5. Гняздо (БРС).

□ ур. Раманава Котлішча (дворышча) каля в. Бахань Слаўг.

ко́ўтаб Мелкае азярцо на лузе (Палессе Талст.).

ко́шанка

1. Скошаны луг (Брэст., Камар., Шчуч.).