машына для ачысткі насення асн. культуры ад дамешкаў і сартавання па даўжыні ачышчанага насення. Бывае часткай (рабочым органам) зернеачышчальных машын. Найб. пашыраны цыліндрычныя і дыскавыя Т.
Рабочы орган цыліндрычных Т. — ячэйкавыя цыліндры. У цыліндрах з дробнымі ячэйкамі (кукольных) адбіраюцца кароткія зярняты і дамешкі, у цыліндрах з ячэйкамі большага дыяметра (аўсюжных) — доўгія зярняты і дамешкі. Пры вярчэнні цыліндра адбываецца раздзяленне насення па фракцыях і ачыстка яго ад дамешкаў. Дыскавыя Т. найб. выкарыстоўваюцца на млынах і ў хлебапякарных пунктах. Ёсць спецыялізаваныя Т. — для кукурузы, лёну і інш.
В.М.Кандрацьеў.
Трыер: а — трыерны блок (1 — трыерны цыліндр, 2, 3 — размеркавальнікі пярэдні і задні); б — схема работы (1 — жолаб, 2 — цыліндр з ячэістай паверхняй, 3 — шнэк).
горад на ПнУ Італіі. Адм. ц. вобласці Фрыулі-Венецыя-Джулія і прав. Трыест. Каля 300 тыс.ж. (2001). Порт на беразе Трыесцкага зал. Адрыятычнага мора. Паромная сувязь з Дурэсам (Албанія). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Пачатковы пункт нафтаправода Т. — Інгальштат (Германія). Прам-сць: суднабуд., вытв-сць суднавых рухавікоў, нафтаперапр., хім., цэм., харчовая. Ун-т. Музеі: гіст., марскі, натуральнай гісторыі. Міжнар. цэнтр тэарэт. фізікі. Рэшткі стараж.-рым. пабудоў; касцёлы Сан-Джуста і св. Міхаіла, венецыянская крэпасць (усе 14 ст.).
У старажытнасці Т. — рым. калонія. У 5—9 ст. горад захоплівалі остготы. Візантыя. лангабарды, франкі. З сярэдзіны 10 ст. сіньёрамі Т. сталі біскупы. З 11 ст. тут існавала камуна, з 13 ст. самакіравальная. У пач. 13 ст. Т. авалодала Венецыя. у 1382 — аўстр. Габсбургі. У 1719—1891 горад меў статус свабоднага порта. У 1797 і 1805 акупіраваны. у 1809 анексіраваны Францыяй і да 1813 уваходзіў у Ілірыйскія правінцыі. Пасля 1-й сусв. вайны ў складзе Італіі. У 2-ю сусв. вайну акупіраваны ў 1943 фаш. Германіяй. Вызвалены ў 1945 югаслаўскай нац.-вызв. арміяй. Паводле мірнага дагавора з Італіяй 1947 Т. з невял. акругай вылучаны ў «Свабодную тэр. Т.» і атрымаў статус свабоднага порта. Паводле італа-югасл. пагаднення 1954 Т. і прылеглыя да яго на З тэрыторыі адышлі Італіі, тэрыторыя на У ад Т. — Югаславіі (цяпер тэр. Славеніі).
ТРЫЁД [ад грэч. tri- — у складаных словах — тры + (электр)од],
трохэлектродная электравакуумная прылада. Мае тэрмаэлектронны катод (прамога ці ўскоснага напальвання), кіроўную сетку і анод.
Вынайдзены амер. інжынерам Л.Форэстам (1906) як прыёмна-ўзмацняльная лямпа, прапанаваны ням. вучоным А.Майснерам як генератарная лямпа (1913). Канструкцыя і значэнні параметраў Т. залежаць у асн. ад іх прызначэння. Бывае здвоены (2 Т. ў адным балоне), а таксама спалучаны з інш. сістэмамі (гл.Лямпа электронная). Выкарыстоўваецца ў радыётэхн. апаратуры для генерыравання эл. ваганняў, узмацнення напружання і магутнасці. а таксама для дэтэктыравання.
гармон, які выпрацоўвае шчытападобная залоза. Паводле хім. прыроды блізкі да тыраксіну. Хутка пранікае ў клеткі. Уплывае на абмен рэчываў, рост і дыферэнцыроўку тканак.
дыоксікарбанільныя злучэнні, ніжэйшыя монацукрыды. Да Т. адносяцца гліцэрынавы альдэгід, дыоксіацэтон. Фосфарныя эфіры Т. — прамежкавыя злучэнні пры анаэробных пераўтварэннях вугляводаў. У зялёных раслінах утвараюцца ў выніку фіксацыі вуглякіслага газу ў працэсе фотасінтэзу.
заключная частка пахавальнага абраду ў стараж. славян. Напачатку Т. суправаджалася ваен. гульнямі, спаборніцтвамі, ахвярапрынашэннямі, песнямі, танцамі, памінальнай вячэрай па нябожчыку; пасля прыняцця хрысціянства захавала памінальныя песні і вячэру. Т. наз. таксама памінкі па нябожчыку.
ТРЫ́ЗНА Сямён Іванавіч (30.4.1890, г. Мазыр Гомельскай вобл. — 12.6.1968),
бел. вучоны ў галіне селекцыі раслін. Д-рс.-г.н. (1963). Скончыў Кіеўскі ун-т (1916). У 1924—31 дырэктар Палескай пясчана-балотнай доследнай станцыі. У 1934—41 у НДІ балотнай гаспадаркі (заг. аддзела). У 1945—65 у Бел.НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі. Навук. працы па агратэхніцы і селекцыі збожжавых культур на тарфяна-балотных глебах Беларусі. Вывеў сорт аўса Серабрысты.
Тв.:
Основы агротехники и селекции зерновых культур на торфяно-болотных почвах БССР. Мн., 1962.
псіхічнае расстройства, пры якім хворы чалавек з упэўненасцю гаворыць аб тым, чаго не існуе. Бывае пры шызафрэніі, маніякальна-дэпрэсіўным псіхозе і інш. хваробах псіхікі. Лечаць псіхатропнымі сродкамі.