Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

БРАКТЭА́Т

(ад лац. bractea тонкая бляха),

сярэбраная манета, якую ў 12—14 ст. чаканілі на тонкім манетным кружку толькі з аднаго боку (верхнім штэмпелем) так, што малюнак на ёй атрымліваўся на аверсе выпуклы, на рэверсе ўвагнуты. З’явіўся ў краінах Зах. Еўропы ў выніку змяншэння масы дэнарыя ў канцы 11 ст. Сярэдневяковаму брактэату папярэднічалі залатыя брактэат ў ант. Грэцыі (4—2 ст. да н.э.), брактэаты — упрыгожанні герм. плямёнаў (5—6 ст.).

т. 3, с. 239

БРАМ

(Brahm; сапр. Абрахамзон; Abrahamsohn) Ота (5.2.1856, г. Гамбург, Германія — 28.11.1912),

нямецкі тэатр. дзеяч, рэжысёр. Заснавальнік ням. сцэнічнага натуралізму. Вучыўся ў Берлінскім, Гейдэльбергскім і Страсбургскім ун-тах. З 1889 узначальваў літ.-тэатр. т-ва «Вольная сцэна», з 1894 — Нямецкі т-р, з 1904 — «Лесінг-тэатр» (усе ў Берліне). Паставіў амаль усе п’есы Г.Ібсена і Г.Гаўптмана, ставіў А.Хольца, І.Шлафа, Э.Заля, Л.Талстога. У яго спектаклях жыццёвая дакладнасць дэталяў спалучалася з глыбінёй распрацоўкі псіхал. Сцэн.

т. 3, с. 239

БРА́МА,

збудаванне пераважна яруснай кампазіцыі з каменю ці дрэва, з гал. уваходам або праездам у замак, горад, сядзібу ці інш. замкнёны комплекс пабудоў. Звычайна была звязана з абарончымі сценамі або агароджай гарадоў, замкаў і асобных комплексаў.

У еўрап. архітэктуры найб. пашыраны ў 14—17 ст. Першапачаткова мелі абарончы характар (брама «Субач» у Вільні), з 16 ст. набылі складаныя дэкар. формы і багатае вонкавае аздабленне (у архітэктуры рэнесансу і барока). Своеасаблівы тып брамы — арка трыумфальная. Будаваліся з каменю, цэглы, дрэва, часам мелі мяшаную канструкцыю («прускі мур»).

На тэр. Беларусі ўзніклі ў жал. веку як збудаванні, якія ахоўвалі ўезд на гарадзішча, пашырыліся ў стараж.-рус. крапасным буд-ве. У 14—18 ст. існавалі брамы гарадскія (іх ставілі на ўездах у горад, былі часткай сістэмы вонкавых абарончых умацаванняў), замкавыя (праезныя брамы-вежы), сядзібныя, палацавыя, кляштарныя, манастырскія і інш. З’яўляліся самаст. збудаваннямі або часткай арх. комплексу. У гар. брамах былі абарончыя памяшканні, мытня, кардэгарда, капліца і інш., іх будавалі ў выглядзе вежападобных і ярусных кампазіцый (гл. Нясвіжская Слуцкая брама, Нясвіжская замкавая вежа). Замкавыя брамы мелі пад’ёмныя масты, барбаканы і інш. У ніжнім ярусе і скляпах размяшчаліся памяшканні для варты, склады, турма, наверсе — баявыя, жылыя памяшканні, капліца (гл. ў арт. Мірскі замкава-паркавы комплекс, Кобрынскія замкі, Радашковіцкі замак). З 16 ст. замкавыя брамы паступова страчвалі абарончыя рысы, у замкава-палацавых комплексах 17—18 ст. ператварыліся ў багата дэкарыраваныя парадныя ўезды рэнесансавых і барочных палацавых рэзідэнцый і падкрэслівалі вось кампазіцыі ансамбля (уязная брама палацава-паркавага комплексу ў Нясвіжы). У 18 ст. брамы набылі пышнае дэкар. афармленне картушамі і інш. дэталямі, некат. ярусныя вежы ўпрыгожаны атыкамі, складанымі франтонамі (Ружанскі палацавы комплекс). У 19 ст. ўвайшлі ў палацава-паркавыя ансамблі, мелі рысы класіцызму і несапраўднай готыкі. У драўляным сядзібным дойлідстве брамы будавалі ў 1—3 ярусы. Асаблівы тып брамы — брама-званіца ў манастырах або пры цэрквах; мела звычайна 2 ярусы: унізе праход, гасп. і жылыя памяшканні, наверсе — званіца. Брамы адыгрывалі таксама маст. ролю ў кампазіцыі грамадскіх будынкаў: ратуш, гандл. радоў, аўстэрый, гасціных двароў. У выглядзе брамы вырашаюцца некаторыя вароты ў нар. жыллі 19—20 ст.

т. 3, с. 239

БРАМА́НТЭ

(Bramante; сапр. Даната д’Анджэла; Donato d’Angelo) Даната (1444, Ферміньяна, каля г. Урбіна, Італія — 11.3.1514),

італьянскі архітэктар Высокага Адраджэння. Пабудаваў у Мілане цэрквы Санта-Марыя прэса Сан-Сатыра (1479—83), СантаМарыя дэле Грацые (1492—97) і інш., у Павіі — ніжнія часткі сабора (1488—92), у Віджэвана — гал. плошчу (1493—98). У Рыме дабудаваў палац Канчэлерыя з вял. дваром, абкружаным аркадамі (1499—1511), стварыў капліцу-ратонду Тэмп’ета ў двары кляштара Сан-П’етра ін Манторыо (1502). У Ватыкане стварыў двары Бельведэр (1503—05) і Сан-Дамаза (каля 1510), да канца жыцця праектаваў і будаваў сабор св. Пятра ў Рыме. Яго пабудовы вылучаюцца стройнай велічнасцю, гарманічнай дасканаласцю, цэласнасцю і яснасцю кампазіцыйнага і прасторавага вырашэння, творчым выкарыстаннем класічных формаў.

т. 3, с. 239

БРАМАПУ́ТРА,

гл. Брахмапутра.

т. 3, с. 240

БРАМА́ТЫ,

солі брамнаватай кіслаты HBrO3. Крышталічныя рэчывы, добра раствараюцца ў вадзе (акрамя браматаў барыю). Устойлівыя ў звычайных умовах, пры награванні раскладаюцца з вылучэннем кіслароду або кіслароду і брому. Атрымліваюць узаемадзеяннем брому з шчолачамі, хім. ці электрахім. акісленнем брамідаў. Выкарыстоўваюцца як акісляльнікі ў арган. сінтэзе і хім. аналізе.

т. 3, с. 240

БРАМАФО́С,

фосфарарганічны інсектыцыд. Раствараецца ў большасці арган. растваральнікаў, дрэнна — у вадзе. Таварная форма — канцэнтрат эмульсіі. Малатаксічны для млекакормячых: ЛД50 > 2,8 г/кг.

т. 3, с. 240

БРА́МБАХ (Brambach) Іаган, сакратар пасольства Ганзы ў Расію ў 1603. У сваім дзённіку апісаў пасольства, даў кароткія звесткі пра бел. гарады і мястэчкі. Дзённік надрукаваны ў Любеку ў 1748 на верхненям. мове.

Тв.:

Рус. пер. — Отчет о поездке ганзейского посольства из Любека в Москву и Новгород в 1603 г. // Проезжая по Московии. М., 1991.

т. 3, с. 240

БРАМІ́ДЫ неарганічныя, хімічныя злучэнні брому з іншымі элементамі. Браміды большасці металаў маюць высокія т-ры плаўлення (напр., брамід калію KBr tпл 730 °C), добра раствараюцца ў вадзе, акрамя брамідаў серабра, ртуці, медзі, свінцу. Браміды неметалаў і металаў III і IV груп перыяд. сістэмы легкаплаўкія, лятучыя рэчывы і напр., брамід алюмінію AlBr3 tпл 97 °C). Атрымліваюць непасрэдным злучэннем элементаў, пры ўзаемадзеянні броміставадароднай кіслаты з металамі, аксідамі, гідраксідамі, карбанатамі. Браміды натрыю і калію выкарыстоўваюць у медыцыне, хім. аналізе, браміды серабра — у вытв-сці кіна- і фотаматэрыялаў.

т. 3, с. 240

БРАМЛЕ́Й Юліян Уладзіміравіч

(21.2.1921, Масква — 4.6.1990),

рускі гісторык-славіст і этнограф. Акад. АН СССР (1976, чл.-кар. 1966), д-р гіст. н. (1965), праф. (1971). Скончыў Маскоўскі ун-т (1950). З 1966 дырэктар Ін-та этнаграфіі АН СССР. Чл. выканкома (1970—80) і віцэ-прэзідэнт (з 1980) Міжнар. саюза антрапал. і этнагр. навук; чл. Бюро Адміністрацыйнага савета (1968) і віцэ-прэзідэнт (з 1982) Міжнар. т-ва этналогіі і фальклору Еўропы. Даследаваў сярэдневяковую гісторыю Харватыі: «Сялянскае паўстанне 1573 г. ў Харватыі» (1959), «Станаўленне феадалізму ў Харватыі» (1964); тэорыю этнасу і энічных працэсаў, гісторыю першабытнага грамадства, тэарэт. пытанні і сучасную праблематыку этнагр. навукі: «Сучасныя праблемы этнаграфіі» (1981), «Нарысы тэорыі этнасу» (1983), «Тэарэтычная этнаграфія» (1984, на англ. мове), «Чалавецтва — гэта народы» (з Р.Р.Падольным, 1990) і інш. У этнагр. працах шырока выкарыстоўваў бел. матэрыял. Дзярж. прэміі СССР 1981, 1987.

т. 3, с. 240