група родаў матылёў сям. німфалід. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і, пераважна ва ўмеранай зоне. Жывуць у разнастайных ландшафтах. На Беларусі каля 14 відаў. П. балотная (Boloria aquilonaris) і П. Фрыга (Clossiana Frigga) занесены ў Чырв. кнігу.
Размах крылаў да 12 см (на Беларусі да 8 см). Верхні бок іх звычайна рыжаваты з чорнымі плямамі і палосамі, ніжні — рознай афарбоўкі, часта з бліскучымі перламутравымі (адсюль назва) або серабрыстымі плямамі і перавязямі. Вусені жывуць на травяністых раслінах (кормяцца пераважна на фіялках).
С.Л.Максімава.
Перламутраўкі: 1 — палявая (1а — яе вусень); 2 — Фрыга; 3 — Адыпа; 4 — Аглая (4а, 4б — яе вусень і кукалка); 5 — балотная; 6 — зеленаватая.
род кветкавых раслін сям. метлюжковых. Каля 80 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе абодвух паўшар’яў і ў гарах тропікаў. На Беларусі 1 від — П. паніклая (M. nutans). Трапляецца ў хвойных і мяшаных лясах, хмызняках. Інтрадукаваны П. высокая (M. altissima) і П. раснічастая (M. ciliata).
Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны. Сцёблы прамастойныя ці каленчата ўзыходныя каля асновы. Лісце вузкалінейнае, шурпатае. Суквецце — коласападобная аднабокая мяцёлка. Каласкі 2—5-кветкавыя. Плод — зярняўка. Кармавыя, дэкар. расліны.
род двухстворкавых прэснаводных малюскаў. Каля 20 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. і Цэнтр. Амерыцы, Афрыцы. Жывуць у рэках, азёрах, сажалках; поўзаюць па дне або прымацоўваюцца да субстрату. Біяфільтратары, удзельнічаюць у біял. ачышчэнні вадаёмаў. На Беларусі найб. трапляюцца П.: звычайная, або разнаколерная (U. pictorum), клінападобная (U. tumidus), тоўстая (Ú. crassus).
Ракавіна даўж. да 14,5 см, унутр. слой перламутравы. Цела складаецца з тулава і нагі, галава рэдукаваная. Дыхаюць шчэлепамі. Кормяцца дэтрытам, бактэрыямі, планктонам. Раздзельнаполыя. Лічынка — глахідый. П. — корм для свойскай жывёлы і птушак.
рэшткавы грубаабломкавы валунны ці галечны матэрыял, які пасля размыву розных парод і вынасу драбназёму застаўся на дне рачных далін і яроў. Перлювіяльныя адклады характарызуюцца сартаванасцю, адсутнасцю слаістасці, прадухіляюць далейшы размыў рачных далін, на асобных участках рэк ствараюць мясц. базісы эрозіі.
кіслае водазамяшчальнае вулканічнае шкло з канцэнтрычнай сферычнай паасобнасцю, па якой яно расколваецца на шарыкі, якія маюць злёгку ірызуючую паверхню (нагадваюць жамчужыны). Колер светла-шэры з адценнямі. Шчыльн. 2,3—2,4 г/см³, порыстасць 1,8—70%. Раздроблены П. пры награванні да 1000—1200 °C успучваецца і павялічваецца ў аб’ёме ў 10—20 разоў. Цепла- і гукаізалятар, напаўняльнік бетону (гл.Перлітабетон), у сельскай гаспадарцы паляпшае структуру глебы.
лёгкі бетон, у якім запаўняльнікам з’яўляецца ўспучаны абпальваннем перліт або блізкія да яго вулканічныя юрныя пароды (абсідыяны, вітрабазальты і інш.). Вяжучымі могуць быць цэмент, вапна, гіпс, растваральнае шкло, сінт. смолы і інш. Аб’ёмная маса да 1000 кг/м³. Выкарыстоўваецца як цеплаізаляцыйны матэрыял у прамысл. і с.-г. абсталяванні, у трубаправодах, як канструкцыйны — для вырабу адна- і двухслойных сценавых панэлей, зборных агараджальных канструкцый будынкаў.
назва ў 13—17 ст.гіст. вобласці ў Расіі ад Уральскіх гор да рэк Пячора, Кама і Вычагда, населенай народам комі. Падзялялася на П. Вялікую — сучасная Комі-Пярмяцкая аўт. акруга і П. Малую (Старую, Вычагодскую) — тэр. сучаснай Рэспублікі Комі. У 13—сярэдзіне 15 ст. П. плаціла даніну Наўгародскай феадальнай рэспубліцы, у 1478 далучана да Маскоўскага вял. княства.
горад, цэнтр Пермскай вобл. ў Расіі. Вядомы з 17 ст. У 1940—57 наз. Молатаў. 1027,8 тыс.ж. (1996). Порт на р. Кама. Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Буйны цэнтр цяжкай прам-сці, пераважна машынабудавання. З-ды: 3 маш.-буд., горна-шахтавага машынабудавання, суднабуд., эл.-тэхн., маторабуд., ракетна-касм. тэхнікі, веласіпедны, тэлеф., кабельны і інш. Развіты паліўная, хім., нафтахім., нафтаперапр., дрэваапр. і цэлюлозна-папяровая, харч., лёгкая прам-сць. Камская ГЭС. Пермскі навук. цэнтр Рас.АН. 7 ВНУ, у т. л.ун-т. 4 тэатры, у т. л. тэатр оперы і балета. Філармонія. Цырк. Музей. Маст. галерэя. Музей драўлянай архітэктуры.