Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

ТРО́СНА,

возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Бельчыца, за 5 км на Пд ад г. Полацк. Пл. 0,25 км², даўж. 550 м, найб. шыр. 480 м, даўж. берагавой лініі 1,55 км, пл. вадазбору 2,62 км². Схілы катлавіны выш. да 5 м, на З і Пн не выражаны. Выцякае ручай у р. Бельчыца.

т. 15, с. 528

ТРОФ..., ...ТРОФ (ад грэч. trophē ежа, жыўленне), частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццямі «ежа», «жыўленне» (напр., трофаэкалогія, аўтатрофы, гетэратрофы).

т. 15, с. 528

ТРОФАБІЁЗ (ад троф... + ...біёз),

узаемавыгаднае сумеснае жыццё 2 відаў, якія выкарыстоўваюць у якасці корму прадукты метабалізму адзін аднаго. Напр., мурашы родаў мірміка, тапінома, лусіус, крэматагастэр ахоўваюць і гадуюць у сваіх гнёздах розных насякомых (цыкад, афід, какцыд, вусеняў матылёў) і жывяцца іх выдзяленнямі.

т. 15, с. 529

ТРОФАЦЭНО́З (ад троф... + цэноз),

згуртаванне арганізмаў, звязаных паміж сабой выкарыстаннем частак адной здабычы. Напр., здабычай ільвіц карыстаюцца акрамя членаў прайда гіены, шакалы, птушкі. У Т. уключаюцца шматлікія віды насякомых і мікраарганізмаў. Найб. характэрны для саваннаў. У таежных лясах за кошт здабычы ваўкоў існуюць расамахі, часткова лісы, куніцавыя, вароны, сарокі і інш.

т. 15, с. 529

ТРОФАЭКАЛО́ГІЯ (ад троф... + экалогія),

экалогія харчавання, раздзел экалогіі, які вывучае сукупнасці трафічных ланцугоў у біягеацэнозах. Асн. праблемы Т.: суадносіны розных трафічных узроўняў папуляцый (трафічная структура), харч. спектры і аб’ём корму розных відаў, метады вызначэння тыпаў жыўлення, залежнасць інтэнсіўнасці і спектраў жыўлення ад абіятычных і біятычных фактараў асяроддзя і інш. Фундаментальныя канцэпцыі Т. распрацаваў англ. эколаг Ч.​Элтан (1927).

т. 15, с. 529

ТРО́ФІКА НЕРВО́ВАЯ,

уплыў нервовай сістэмы на структурна-хім. арганізацыю органаў і тканак, іх рост і развіццё праз уздзеянне на абмен рэчываў. Выпадзенне трафічнага рэгулявання суправаджаецца паталаг. зменамі ў тканках (атрафіі, змярцвенні, язвы), т.зв. нейрагенныя дыстрафіі. Трафічная функцыя ўласціва амаль усім нервам, таму спец. трафічных нерваў мала. Да іх адносяць сімпатычныя нервы, што стымулююць абмен рэчываў у міякардзе, нервы, якія мабілізуюць тлушчавыя запасы, і інш. У працэсе Т.н. удзельнічаюць медыятары (катэхаламіны, сератанін, гістамін і інш.) і некат. неідэнтыфікаваныя хім. злучэнні, што ўтвараюцца ў нерв. ствалах.

А.​С.​Леанцюк.

т. 15, с. 529

ТРОХАДЗІ́НАЕ КАРАЛЕ́ЎСТВА,

афіцыйная назва ў 2-й пал. 16 ст. — 1918 комплексу з 3 асн. харвацкіх зямель — уласна Харватыі. Далмацыі і Славоніі ў складзе імперыі аўстр. Габсбургаў (з 1867 Аўстра-Венгрыі).

т. 15, с. 529

ТРОХБО́Р’Е СІЛАВО́Е,

від спорту, тое, што паўэрліфтынг.

т. 15, с. 529

ТРОХВУГО́ЛЬНІК,

частка плоскасці, абмежаваная 3 адрэзкамі прамых (старанамі), якія маюць папарна адзін агульны канец (вяршыню). Адрозніваюць востравугольны, прамавугольны (адзін з вуглоў прамы), тупавугольны (адзін з вуглоў тупы), таксама Т. роўнастаронні (усе стораны роўныя) і раўнабедраны (2 стараны роўныя). Сума вуглоў Т. роўная 180°; плошча S = 1 2 ah , дзе a — любая з старон, узятая за яго аснову, h — адпаведная вышыня. Лікавыя суадносіны паміж вугламі і старанамі вывучаюцца трыганаметрыяй. Аб уласцівасцях Т. на сферычнай паверхні гл. ў арт. Сферычная геаметрыя, Сферычная трыганаметрыя.

Трохвугольнік: 1 — востравугольны; 2 — прамавугольны; 3 — тупавугольны; 4 — роўнастаронні; 5 — раўнабедраны; h — вышыня; a — аснова.

т. 15, с. 529

«ТРОХВУГО́ЛЬНІК»

(«Dreieck»),

кодавая назва карнай аперацыі ням. фашыстаў супраць партызан і насельніцтва на тэр. паміж чыгункамі Брэст—Кобрын і Брэст—Маларыта ў вер.—кастр. 1942 у Вял. Айч. вайну; састаўная частка сумесных планаў паліцыі бяспекі і СД ген. камісарыятаў Валыні, Падоліі, Беларусі і акругі Беласток для «ўціхамірвання» зах. і паўд.-зах. раёнаў Гродзенскай, Баранавіцкай, Брэсцкай і Пінскай абл. Праводзілася сіламі 3-га батальёна 15-га ням. паліцэйскага палка, 3-х узводаў, 2-х паліцэйскіх палкоў, спец. роты «Нюрнберг». Пасля няўдалай карнай аперацыі «Міхель» 30 жн. — 4 вер. ў Косаўскім, Бярозаўскім, Ружанскім і Пружанскім р-нах гітлераўцы распачалі аперацыю «Т.»: рабавалі, расстрэльвалі насельніцтва, палілі хаты, захапілі некалькі тыс. буйной раг. жывёлы, коней, свіней, авечак, шмат с.-г. машын, сотні ц збожжа. У в. Ляплёўка Брэсцкага р-на карнікі расстралялі 54 дзіцяці з выхавацелькай Дамачоўскага дзіцячага дома. Паводле справаздач фаш. улад, з 6 вер. да 24 ліст. ў раёне Брэста, Кобрына, Маларыты і Пінска загублена 44 837 грамадзян.

Літ.:

Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. Мн., 1990.

т. 15, с. 529