ТРОХВУГО́ЛЬНІК,

частка плоскасці, абмежаваная 3 адрэзкамі прамых (старанамі), якія маюць папарна адзін агульны канец (вяршыню). Адрозніваюць востравугольны, прамавугольны (адзін з вуглоў прамы), тупавугольны (адзін з вуглоў тупы), таксама Т. роўнастаронні (усе стораны роўныя) і раўнабедраны (2 стараны роўныя). Сума вуглоў Т. роўная 180°; плошча S = 1 2 ah , дзе a — любая з старон, узятая за яго аснову, h — адпаведная вышыня. Лікавыя суадносіны паміж вугламі і старанамі вывучаюцца трыганаметрыяй. Аб уласцівасцях Т. на сферычнай паверхні гл. ў арт. Сферычная геаметрыя, Сферычная трыганаметрыя.

Трохвугольнік: 1 — востравугольны; 2 — прамавугольны; 3 — тупавугольны; 4 — роўнастаронні; 5 — раўнабедраны; h — вышыня; a — аснова.

т. 15, с. 529

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)