ТРОФАЭКАЛО́ГІЯ (ад троф... + экалогія),

экалогія харчавання, раздзел экалогіі, які вывучае сукупнасці трафічных ланцугоў у біягеацэнозах. Асн. праблемы Т.: суадносіны розных трафічных узроўняў папуляцый (трафічная структура), харч. спектры і аб’ём корму розных відаў, метады вызначэння тыпаў жыўлення, залежнасць інтэнсіўнасці і спектраў жыўлення ад абіятычных і біятычных фактараў асяроддзя і інш. Фундаментальныя канцэпцыі Т. распрацаваў англ. эколаг Ч.​Элтан (1927).

т. 15, с. 529

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)