Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

САТЭЛІ́Т [ад лац. satelles (satellitis) спадарожнік, паплечнік],

1) у Стараж. Рыме — узброены найміт, які суправаджаў свайго гаспадара.

2) Спадарожнік планеты (напр., Месяц — С. Зямлі).

3) Дзяржава або ўрад, фармальна незалежныя, а фактычна падпарадкаваныя інш., больш моцнай дзяржаве.

4) Шасцярня ў механізме, якая круціцца разам з воссю вакол цэнтр. кола накшталт спадарожніка планеты.

5) У пераносным значэнні С. наз. залежную, падначаленую асобу, што выконвае чужую волю, паслугача.

т. 14, с. 194

СА́ТЭРЛЕНД (Sutherland Falls),

вадаспад на р. Артур на Паўднёвым в-ве Новай Зеландыі. Выш. 580 м. У складзе нац. парку Ф’ёрдленд, што ўваходзіць у нац. парк Тэ Вахіпунаму, уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.

т. 14, с. 194

САТ’ЯГРА́ХА (санскр. літар. — упартасць у ісціне),

форма грамадска-паліт. барацьбы ненасільнага характару ў калан. Індыі, распрацаваная М.​К.​Гандзі. Уяўляла сабой масавае несупрацоўніцтва індыйцаў з калан. ўладамі, што ўключала дэманстрацыі, байкот брыт. устаноў і тавараў, адмову ад выплаты падаткаў (як апошняя мера). Упершыню выкарыстана індыйцамі-эмігрантамі ў Паўд. Афрыцы ў пач. 20 ст. ў барацьбе за свае правы, у 1920—30-я г.гал. форма барацьбы Індыйскага нацыянальнага кангрэса супраць брыт. калан. панавання ў Індыі.

т. 14, с. 194