парушэнне анатамічнай цэласнасці і функцый тканак (органаў) у выніку знешняга ўздзеяння. Вывучае траўматалогія. Бываюць Т. мех. (уздзеянне мех. сілы), хім. (уздзеянне к-т, шчолачаў і інш.), тэрмічныя (апёкі, абмаражэнне), акустычныя (гукі празмернай сілы), прамянёвыя, баявыя і інш.
Мех. пашкоджанні найб. частыя, бываюць ізаляваныя, множныя, спалучаныя (адначасова ў некалькіх органах). Адрозніваюць Т. вострую (узнікае раптоўна). хранічную (ад уплыву фактараў, што паўтараюцца). закрытую (удар, зрушэнне, вывіхі) і адкрытую (рана); таксама быт. і вытв., Т. ў час родаў (родавую), чэрапна-мазгавую (агульная назва адкрытых і закрытых Т. чэрапа і галаўнога мозга). Гл. таксама Траўматызм.
ТРАЎМАТАЛО́ГІІ І АРТАПЕДЫ́І БЕЛАРУ́СКІ НДІМіністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Засн. 25.5.1930 у Мінску як Дзярж.ін-т фтызіятрыі, артапедыі і неўралогіі. З 1944 Мінскі НДІ траўматалогіі і артапедыі, з 1945 Мінскі НДІ артапедыі і аднаўленчай хірургіі, з 1957 НДІ траўматалогіі і артапедыі. З 2001 Дзярж. ўстанова Беларускі НДІ траўматалогіі і артапедыі. Асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка і ўкараненне новых методык дыягностыкі і лячэння пухлін касцей і суставаў; хворых з пашкоджаннем пазваночніка і спіннога мозга, што суправаджаецца паралічом (парэзам) канечнасцей; хворых з вострай і ўскладненай траўмай і распрацоўка мед. аспектаў траўматызму; дыягностыкі і лячэння суставаў (артраскапія, эндапратэзаванне і інш. рэканструкцыйна-аднаўленчыя аперацыі на суставах); траўматалагічнай і артапедычнай паталогіі ў дзяцей і падлеткаў. У ін-це ў розны час працавалі Б.Н.Цыпкін, М.Н.Шапіра, Р.Х.Мініна; працуюць Я.Дз.Белаенка (з 1993 дырэктар), І.Р.Варановіч, Я.А.Пашкевіч, А.М.Сакалоўскі і інш.
галіна медыцыны, якая вывучае пашкоджанні апорна-рухальнай сістэмы (вывіхі, пераломы, расцяжэнні і інш.), распрацоўвае метады іх дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі; найстараж. раздзел медыцыны, аснова хірургіі. Цесна звязана з артапедыяй. На Беларусі н.-д. работа вядзецца ў НДІ траўматалогіі і артапедыі, Бел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі, Мінскім, Віцебскім, Гродзенскім мед. ун-тах. Гомельскім мед. ін-це. Асн. кірункі даследаванняў: прафілактыка вытв., быт., дарожна-трансп. і дзіцячага траўматызму, лячэнне ўскладненых, спалучаных і множных пашкоджанняў касцей і суставаў, артраскапічная хірургія. эндапратэзаванне вял. суставаў, лячэнне траўмаў кісці, вострых ускладненых спінальных траўмаў і інш. Уклад у развіццё Т. зрабілі Я.Дз.Белаенка, І.Р.Варановіч, А.А.Губко, А.С.Крук, В.А.Маркс, Р.Х.Мініна, А.У.Руцкі і інш.
Літ.:
Воронович И.Р., Белоенко Е.Д. Очерки развития ортопедии и травматологии в Республике Беларусь // Мед. новости. 1997. №5.
сукупнасць траўм у пэўнай групы насельніцтва пры падобных абставінах. умовах працы і быту ў вызначаны перыяд часу; адна з найважн.сац.-гігіенічных праблем сучаснасці. Вылічаецца колькасцю траўм на 100, 1 тыс.чал. за 1 месяц, год. Адрозніваюць Т. вытв. (прамысл. і с.-г.), невытворчы (быт., аўтадарожны, вулічны, спарт.), дзіцячы, наўмысны, ваенны.
Бывае ад няспраўнага тэхнал. абсталявання, ад ігнаравання правіл тэхнікі бяспекі і дарожнага руху. недастатковага асвятлення, злоўжывання алкаголем і інш. Т. — адна з прычын часовай і ўстойлівай непрацаздольнасці. Мерапрыемствы па прадухіленні падзяляюцца на прафілактыку і арганізацыю траўматычнай дапамогі. Вывучае Т. траўматалогія.
чырвананожка (Tringa totanus), птушка роду ўлітаў сям. бакасавых атр. сеўцападобных. Пашыраны ў Еўропе (акрамя Балканскага п-ва) і Азіі. Пералётная. Жыве на балотах, па берагах вадаёмаў. На Беларусі Т. наз. таксама бакасам. Найб. шматлікі на Палессі.
Даўж. да 31 см. маса да 120 г. Апярэнне зверху светла-бурае, знізу белае з чорна-бурымі плямкамі. Задняя палавіна спіны. надхвосце і палоска на крылах белыя. Дзюба прамая. тонкая, чорная, каля асновы чырвоная. Ногі доўгія, аранжава-чырв. (адсюль другая назва). Корміцца пераважна беспазваночнымі. Адкладвае 4 яйцы. Аб’ект палявання.
ТРАФАЛА́КСІС (ад грэч. trophē ежа, жыўленне + грэч. allaxis абмен),
абмен кормам і выдзяленнямі залоз паміж асобінамі грамадскіх жывёл (пчол, тэрмітаў, мурашоў). Неабходны для перадачы інфармацыі, кансалідацыі сувязей унутры папуляцыі.
адна з вырашальных марскіх бітваў перыяду напалеонаўскіх войнаў. Адбылася 21.10.1805 каля мыса Трафальгар (атл. ўзбярэжжа Іспаніі недалёка ад порта Кадыс) паміж англ. (27 лінейных караблёў, камандуючы віцэ-адм. Г.Нельсан) і франка-ісп. (18 франц. і 15 ісп. лінкораў, каманд. віцэ-адм. П.Вільнёў) эскадрамі. Франка-ісп. эскадра, заблакіраваная са жн. 1805 у раёне Кадыса караблямі Нельсана, па загадзе Напалеона I 20 кастр. рушыла з гэтага порта, каб без бою выйсці ў Міжземнае мора. Але 21 кастр. пры спробе ўхіліцца ад сутыкнення з праціўнікам павярнула на Пн, яе строй перарэзалі 2 калонамі (15 і 12 караблёў) англ. сілы, якія атакавалі цэнтр і ар’ергард калоны. У ходзе больш чым 5-гадзіннага бою франка-ісп. эскадра страціла 18 караблёў (з іх 17 захоплена) і 7 тыс.чал., англійская — 1700 чал., у т. л. Нельсана (смяротна паранены). Перамога ў гэтай бітве забяспечыла Вялікабрытаніі панаванне на моры і ўскладніла сувязь Францыі з яе калоніямі.
ТРАФАРЭ́Т (ад італьян. trafaretto прадзіраўленае),
1) пласцінка з выразанымі рысункамі, літарамі ці лічбамі, праз якія фарба наносіцца на любую паверхню. Выкарыстоўваецца для арнаментацыі сцен і столей будынкаў, маркіроўкі тары, прамысл. вырабаў і інш. 2) Друкарская форма трафарэтнага друку. Пласціна з металу, дрэва, кардону, пластмасы і інш., друкавальныя элементы якой прапускаюць фарбу, а прагальныя — непранікальныя для яе.
3) Прыстасаванне для паскарэння чарцёжна-графічных работ. Пласціна з адтулінамі, выкананая па форме і з памерамі дэталей або іх элементаў, знакаў, умоўных абазначэнняў, схем і г.д., якія паўтараюцца ў чарцяжах.
4) Раз і назаўсёды прыняты ўзор чаго-небудзь, якога слепа прытрымліваюцца; шаблон.
спосаб друкавання, пры якім адбітак атрымліваюць працісканнем фарбы з дапамогай эластычнага ракеля праз друкарскую форму на паперу або іншы матэрыял.
Друкавальныя элементы формы — адкрытыя ўчасткі сеткі, нацягнутай на спец. раму.
Форму вырабляюць звычайна фотахім. спосабам, друкаванне выконваюць на ручных. паўаўтам. і аўтам. машынах, малафарматных апаратах (рататарах). Т.д. дазваляе атрымаць яркія, насычаныя, пры неабходнасці рэльефныя відарысы. якія выкарыстоўваюцца для аддзелкі пераплётных накрывак, афармлення тары і ўпакоўкі, дэкарыравання вырабаў са шкла. керамікі. пластмасы.
Схема трафарэтнага друку: 1 — рама для нацягвання друкарскай формы; 2 — друкарская форма; 3 — ракель (нож з металу, гумы або пластмасы); 4 — фарба; 5 — адбітак.
ТРАФЕ́І (франц. trophée ад грэч. tropaion літар. — помнік перамогі),
1) помнік у знак перамогі. Першапачаткова ўяўляў сабой слуп з начэпленай на ім зброяй ворага. Да кожнага Т. дадаваўся тэкст, у якім распавядалася пра падрабязнасці бітвы, называліся імёны пераможцаў і пераможаных. Пазней гэтую звычку ў грэкаў перанялі рымляне, якія сталі будаваць помнікі не толькі на месцы перамогі, а ў гарадах дзяржаў-пераможцаў (трыумфальныя аркі, брамы і інш.).
2) Захопленыя ў праціўніка, пакінутыя ім на полі бою або здадзеныя пры капітуляцыі сцягі, ваен. тэхніка і інш. матэрыяльныя каштоўнасці. Т. выкарыстоўваліся войскамі толькі з дазволу вышэйстаячага камандавання і пасля іх праверкі і агляду спецыялістамі трафейнай службы.
3) У перыядычным друку Т. называюць таксама прызы, якія атрымліваюць пераможцы ў спарт. спаборніцтвах.
4) У пераносным значэнні — здабыча як сведчанне поспеху ў якой-н. галіне (напр., паляўнічыя Т. і інш.).