ГАПО́НЕНКА Сяргей Васілевіч
(н. 5.6.1958, Мінск),
бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1996). Сын В.І.Гапоненкі. Скончыў БДУ (1980). З 1980 у Ін-це фізікі АН Беларусі. Навук. працы па оптыцы паўправаднікоў. Вызначыў асаблівасці насычэння паглынання ў дамешкавых крышталях пры інтэнсіўным лазерным узбуджэнні, даследаваў аптычныя нелінейнасці, абумоўленыя эксітон-эксітоннымі ўзаемадзеяннямі, эвалюцыю аптычных уласцівасцей рэчыва пры пераходзе ад кластэраў да крышталёў.
Тв.:
Оптические процессы в полупроводниковых нанокристаллитах (квантовых точках) // Физика и техника полупроводников. 1996. Т. 30. № 4.
т. 5, с. 37
ГАПРЫНДАШВІ́ЛІ Нона Цярэнцьеўна
(н. 3.5.1941, г. Зугдыды, Грузія),
грузінская спартсменка (шахматы). Засл. майстар спорту (1964). Міжнар. гросмайстар (1976), першая жанчына, якой прысвоена званне міжнар. гросмайстэра сярод мужчын (1978). Пяціразовая чэмпіёнка свету (1962—78). Пяціразовая чэмпіёнка СССР (1963, 1973/74, 1981, 1983, 1985). Лаўрэат шахматнага прыза «Оскар» (1982).
т. 5, с. 37
ГАПЯЁНАК Мікалай Іванавіч
(н. 17.4.1919, в. Бярозна Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1945). Канд. ваен. н. (1960). Скончыў авіяшколу Грамадз. паветр. флоту ў г. Балашоў (1939), ваенна-авіяц. школу (1940), Ваенна-паветр. акадэмію (1951). У Чырв. Арміі з 1939. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на Ленінградскім, Паўн.-Зах., Калінінскім, Волхаўскім, Варонежскім, Сцяпным, 1-м і 2-м Укр. франтах. Нам. камандзіра эскадрыллі бамбардзіроўшчыкаў авіяпалка, капітан Гапяёнак зрабіў 198 баявых вылетаў. Да 1952 служыў у ВПС, да 1979 на ваенна-пед. рабоце.
т. 5, с. 37