ГА́БЕР, Хабер (Haber) Фрыц (9.12.1868, г. Брэслаў, Германія, цяпер г. Вроцлаў, Польшча — 29.1.1934), нямецкі хімік-неарганік і тэхнолаг. Скончыў Берлінскі ун-т (1891). З 1894 у Вышэйшай тэхн. школе ў Карлсруэ (з 1898 праф.). У 1911—33 дырэктар Ін-та фіз. хіміі і электрахіміі ў Берліне. З 1933 у Швейцарыі. Навук. працы па хіміі і тэхналогіі аміяку, электрахіміі. Распрацаваў фізіка-хім. асновы прамысл. спосабу сінтэзу аміяку і арганізаваў завод па фіксацыі атм. азоту (1913). Нобелеўская прэмія 1918.
ГАБЕРЛА́НТ, Хаберлант (Haberlandt) Готліб Іаган Фрыдрых (28.11.1854, г. Мошанмадзьяравар, Венгрыя — 30.1.1945), нямецкі батанік і фізіёлаг раслін; адзін з заснавальнікаў фізіял. кірунку ў анатоміі раслін. Чл.-кар. Берлінскай, Венскай, Мюнхенскай АН і Германскай акадэміі даследчыкаў прыроды «Леапальдзіна». Замежны чл.-кар.АНСССР (1924). Скончыў Венскі ун-т (1876). З 1877 працаваў у ім, з 1880 праф. ун-та ў г. Грац, у 1909—23 у Берлінскім ун-це. Распрацаваў класіфікацыю расл. тканак, заснаваную на іх функцыях. Адкрыў т.зв. ранавыя гармоны — прадукты распаду клетак, якія стымулююць клетачнае дзяленне. Вывучаў трапізмы і выявы раздражняльнасці ў раслін. Аўтар працы «Фізіялагічная анатомія раслін» (1884).
заліў Міжземнага м. каля паўн. берага Афрыкі. Абмывае ўзбярэжжа Туніса. Даўж. каля 41 км, шыр. да 68 км, глыб. каля 50 м. Вялікі в-аў Джэрба. Прылівы паўсутачныя (да 0,4 м). Асн. парты — Габес, Сехіра.
горад на ўсх. узбярэжжы Туніса. Адм. ц. вілаета Габес. 98,9 тыс.ж. (1994). Порт у зал. Габес. Чыг. станцыя. Харч. (вытв-сць аліўкавага алею), хім., нафтаперапрацоўчая прам-сць. Гандаль фінікамі, віном. Рыбалоўства.
ГАБІЁН (франц. gabion ад італьян. gabbione вялікая клетка),
сетачная канструкцыя з дроту, запоўненая камянямі або галькай, для аховы рэчышча ракі ад размываў, узвядзення рэгуляцыйных і берагаўмацавальных збудаванняў. Звычайна мае форму паралелепіпеда, даўж. 3—5 м, шыр. 1—1,5 м, выш. 1 м.
горы на Пд Манголіі, паўд.-ўсх. працяг Мангольскага Алтая. Даўж. каля 500 км. Вял. колькасць ізаляваных хрыбтоў і масіваў выш. 1500—2500 м (найвыш. 3957 м, г. Іхбагда-Ула). Складзены з гранітаў, пясчанікаў, вапнякоў. Катастрафічныя землетрасенні ў 1957 і 1958. Горны стэп, паўпустыні і пустыні. Рэзерват Елын-ам (хр. Гурван-Сайхан).
вонкавы выгляд жывёльнага або расліннага арганізма, крышталя, мінералу. У чалавека і жывёл вызначаецца сукупнасцю вонкавых прыкмет, што характарызуюць целасклад, паставу, тэмперамент і канстытуцыю. У заатэхніі габітус с.-г. жывёл разглядаюць у сувязі з канстытуцыянальнымі асаблівасцямі і прадукцыйнасцю. У раслін габітус уваходзіць у характарыстыку жыццёвай формы (біяморфы). Габітус змяняецца на працягу антагенезу, залежыць ад узросту і ўмоў існавання; мае значэнне для прац па інтрадукцыі.
ГАБО́ВІЧ (Міхаіл Маркавіч) (7.12.1905, в. Вялікія Гулякі Фастаўскага р-на Кіеўскай вобл. — 12.7.1965),
расійскі артыст балета, педагог. Нар.арт. Расіі (1951). Скончыў Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча, выкладаў у ім (у 1954—58 маст. кіраўнік). У 1924—52 саліст Вял.т-ра. Сярод класічных партый: Салор («Баядэрка» Л.Мінкуса), Зігфрыд, Дэзірэ («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Альберт («Жызэль» А.Адана), Жан дэ Брыен («Раймонда» А.Глазунова). Першы выканаўца партый Вацлава («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Прынца, Рамэо («Папялушка», «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева) і інш. Сярод вучняў У.Васільеў. Аўтар балетных сцэнарыяў, артыкулаў і рэцэнзій. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1950.
ГАБО́Й (ням. Hoboe ад франц. hautbois літар. высокае дрэва),
1) духавы язычковы муз. інструмент. Уяўляе сабой драўляную канічную трубку (даўж. 59—61 см) з падвойнай трысцінкай і невял. раструбам. Мае больш за 20 пальцавых адтулін з сістэмай клапанаў. Дыяпазон b—a3 (b3, h3). Выкарыстоўваюць як сольны, ансамблевы і арк. інструмент. Адрозніваюць ням. (з больш шчыльным гугнявым гукам) і франц. (з больш шырокімі тэхн., тэмбравымі і дынамічнымі магчымасцямі) сістэмы канструкцыі. Асн. разнавіднасці: малы габой, габой д’амур, англійскі ражок (альтовы, або тэнаровы габой). Інструменты тыпу габоя здаўна бытавалі ў розных народаў. Узнік у 17 ст. ў выніку ўдасканалення стараж.нар. інструмента шалмея, пашыранага ў Зах. Еўропе з 13 ст. Сучасны габой з клапанным механізмам створаны ў пач. 20 ст. На Беларусі вядомы з 2-й пал. 18 ст.Муз. творы для габоя ёсць у бел. кампазітараў Л.Абеліёвіча, М.Аладава, Г.Гарэлавай, Л.Захлеўнага, П.Падкавырава і інш. Сярод бел. габаістаў М.Баркоўскі, Г.Забара, Б.Нічкоў, С.Сяргеенка, В.Фралоў і інш. 2) Арганны рэгістр язычковай групы.