СА́ВІЧ (Аляксандр Антонавіч) (13.3.1890, в. Лапеніца Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл. — 22.10.1957),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1937), праф. (1928). Скончыў Пецярбургскую правасл. духоўную акадэмію (1914) і Маскоўскі ун-т (1917). З 1921 у Мінску, чл. Архіўнай камісіі Акадэмцэнтра пры Наркамасвеце БССР (гл.Мінскае таварыства гісторыі і старажытнасці). Выкладаў у БДУ (1921—23, 1944—47), Пермскім ун-це, пед. ін-тах Яраслаўля і Масквы. З 1930-х г. у Дзярж.гіст. музеі Ін-та гісторыі АНСССР. Доктарская дысертацыя па дачыненнях Рас. дзяржавы з Рэччу Паспалітай у час смуты 1600—19. Асэнсоўваючы гісторыю Беларусі, паступова адыходзіў ад пазіцый заходнерусізму, схіляўся да нац.-дзярж. канцэпцыі. 17.6.1922 разам з патрыятычна настроенымі правасл. святарамі і прадстаўнікамі бел. інтэлігенцыі падпісаў адозву да правасл. беларусаў з заклікам стварэння нац. (аўтакефальнай) правасл. царквы Беларусі. У 1923 абвінавачаны ў антысавецкай дзейнасці, арыштаваны і сасланы ў г. Перм. У 1944 вярнуўся ў Мінск. Даследаваў пытанні сац.-эканам. развіцця Рас. дзяржавы ў сярэдневякоўі, гісторыю яе адносін з ВКЛ і Рэччу Паспалітай у 15—17 ст., гісторыю асветы і грамадска-паліт. думкі ў краінах Усх. Еўропы 16—19 ст. і інш.
Тв.:
Униатские школы для западнорусского юношества до Брестской церковной унии // Тр. БГУ. 1922. № 1;
Западнорусские униатские школы XVII—XVIII вв. // Там жа. № 2—3;
Борьба за Белоруссию и Украину в 1654—1667 гг. // Уч. зап. Моск. гор. пед. ин-та. 1947. Т. 2, вып. 2.
СА́ВІЧ (Уладзімір Ільіч) (16.4.1932, в. Яснаўка Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 15.12.1989),
бел. вучоны ў галіне судовай медыцыны. Д-рмед.н. (1974), праф. (1982). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1957). З 1962 у Бел.НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, з 1976 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях паталогіі, у т. л. сасудзістай, галаўнога мозга, нейраанкалогіі, выніках траўматычных пашкоджанняў нерв. сістэмы, метадах комплекснага вывучэння магістральных артэрый галавы.
Тв.:
О компенсации двигательных функций после удаления опухолей головного мозга // Проблемы сосудистой нейрохирургии. Мн., 1962;
Динамика морфологических изменений в области окклюзированных магистральных артерий головы при инфаркте мозга // Актуальные вопросы невропатологии и нейрохирургии. Мн., 1975. Вып. 8.
СА́ВІЧ (Уладзімір Пятровіч) (н. 16.4.1952, в. Акцябр Лагойскага р-на Мінскай вобл.),
бел. графік. Засл. дз. маст. Беларусі (1990). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1976). З 1976 выкладае ў Бел.АМ (з 1996 праф.). Працуе ў станковай і кніжнай графіцы. У станковых творах ярка выяўлены графічныя інтэрпрэтацыі і пераасэнсаванне традыц.нар. культуры ў сучасных маст. формах, філасафічнасць; значная ўвага аддаецца глыбокай танальна-каларыстычнай прапрацоўцы: серыі «Беларускія мадонны» (1970), «Этнографы» (1978), «Маці-Бацькаўшчына» (1983); лісты «Зіма. Стары гасцінец», «Аздаміцкі святы», «Памяць старых курганоў», «Тут вакол мая памяць», «Аздамічы. Час медазбору» (усе 1988), «Сон зямлі» (1990), «Легенда старога замка» (1993), «Далёкае — блізкае», «Князь» (абодва 1994), «Каўчэг захаваных свят», «У крузе магічных абрадаў», «Шэсце», «Святасць споведзі» (усе 1996), «Перакрыжаванні», «Гуканне вясны» (абодва 1998), «Вобраз складкі», «Рух з запасам цішыні», «Анёл сноў» (усе 1999), «Той, хто носіць сваю дарогу», «У пошуку згубленага часу» (абодва 2000), «Разарваныя фрагменты памяці». «Жывапіс для ветру», «Вярнуцца, каб ізноў вярнуцца» (усе 2001). У кніжнай графіцы арганічна спалучае графічныя элементы з выразнымі сродкамі друкарскага набору. Аформіў кнігі «Міхасёвы прыгоды» Я.Коласа (1980), «Казка пра суседзяў, змяю і мядзведзя» Н.Мацяш (1982), «Творы» В.Дуніна-Марцінкевіча, «Госці» В.Віткі, «Малы-малышок» (усе 1984), «Родныя дзеці» Н.Гілевіча, «З рога ўсяго многа» (абедзве 1985), «Выбранае» Цёткі (1986) і інш. Аўтар серый акварэляў «Голас Янкі Купалы» (1982), «Па Міншчыне» (1983), «Палессе» (1984).
Літ.:
Баразна М.Р. Беларуская кніжная графіка 1960—1990-х г.Мн., 2001.
СА́ВІЧ (Усевалад Паўлавіч) (19.2.1885, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — 25.5.1972),
бел. і расійскі вучоны ў галіне ліхеналогіі. Д-рбіял.н., прафесар. Засл. дз. нав. Расіі. Вучань У.Л.Камарова. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1912). З 1922 нам. дырэктара, з 1925 вучоны сакратар Гал.бат. саду Расіі; у 1932—37 нам. дырэктара, у 1932—60 кіраўнік аддзела Бат. ін-та імя У.Л.Камарова АНСССР. Удзельнік навук. экспедыцый, у т. л. 1907—10 — Камчацкай, у 1923—25 — Беларускай, у 1930 — Арктычнай (на ледаколе «Седов» на а-вы Новая Зямля, Зямля Франца-Іосіфа, Паўн. Зямля). Навук. працы па марфалогіі, экалогіі, сістэматыцы споравых раслін (гал. чынам лішайнікаў), выкарыстанні іх у медыцыне і нар. гаспадарцы.
Тв.:
Результат лихенологических исследований 1923 г. в Белоруссии // Зап.Бел. гос. ин-та сел. и лесного хозяйства. Мн., 1925. Вып 4;
По Южной Белоруссии: Наблюдения при ботанич. экскурсии (разам з Г.М.Высоцкім, Л.І.Савіч) // Там жа.
СА́ВІЧ (Франц Андрэевіч) (каля 1815, в. Вяляцічы Пінскага р-на Брэсцкай вобл. — каля 1845),
бел. паэт, публіцыст, рэвалюцыянер-дэмакрат. Скончыў Пінскае павятовае вучылішча (1833). Вучыўся ў Віленскай медыка-хірург. акадэміі (1833—38). Арганізаваў там нелегальнае рэв.Дэмакратычнае таварыства. У 1837 наладзіў сувязь з Ш.Канарскім, з сябрамі ўступіў у яго Садружнасць польскага народа (гл.Саюз польскага народа). Арыштаваны (1838) і высланы (1839) у салдаты на Каўказ. У 1841 уцёк, быў злоўлены, каля 2 гадоў прасядзеў у турме Ціраспаля (цяпер Рэспубліка Малдова) пад чужым імем. Аддадзены паўторна на вайсковую службу, зноў уцёк. Вясной 1844 дабраўся да Кіева. Жыў пад імем доктара Гельгега ў мяст. Янушпаль (каля Бярдзічава, Украіна). Заразіўся халерай. Аўтар статута «Прынцыпы дэмакратызму», пракламацыі «Заўвагі на маральную вайну народа з дэспатызмам» (адзін з першых паліт. памфлетаў у гісторыі вызв. руху на Беларусі), мемуараў (апубл. 1876). Яго беларускамоўны верш «Там блізка Пінска...», апубл. ў мемуарах Э.Паўловіча «Успаміны з-над Віліі і Нёмана» (1882), прасякнуты антыпрыгонніцкімі матывамі.
Тв.:
У кн.: Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. 2 выд.Мн., 1988.
Літ.:
Смірноў А. Франц Савіч. Мн., 1961;Мохнач Н.Н. Идейная борьба в Белоруссии в 30—40-е гг. XIX в. Мн., 1971; Александровіч С. Слова — багацце. Мн., 1981.
вёска ў Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл., на аўтадарозе Калінкавічы—Колкі. Цэнтр сельсавета і калект.с.-г. унітарнага прадпрыемства. За 46 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Калінкавічы, 168 км ад Гомеля. 615 ж., 231 двор (2001). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
(Вайніслаў) Казімір Канстанцінавіч [15.3.1850 (паводле інш. звестак у 1849),
маёнтак Панчаны Міёрскага р-на Віцебскай вобл. — пасля 1893], бел. і польскі паэт, празаік, публіцыст. Пісаў на бел., польскай, франц. і рус. мовах. Вучыўся ў Віленскай гімназіі, ун-тах Прагі, Лейпцыга, Страсбурга. Рана пранікся ідэямі вызв. руху і нац. абуджэння бел. народа. З 1868 у нац.-асветнай суполцы «Крывіцкі вязок» (Пецярбург, яе кіраўнік). Суполку забаранілі, а С.-З. апынуўся пад наглядам паліцыі ў Варшаве. Апублікаваў сатыр. паэму на польскай мове «Праўдападобная гісторыя» (1871), гіст. творы пра М.Каперніка (1873). З 1875 за мяжою (Аўстра-Венгрыя, Германія, Егіпет, Францыя, Бельгія). Выдаваў газеты на польскай і франц. мовах. Супрацоўнічаў у многіх франц., ням. і польскіх газетах і часопісах. У 1887 вярнуўся на радзіму. Працаваў у рэдакцыі газ. «Виленский вестник» (1888—89). У 1889—91 жыў у маёнтку Губіна Лепельскага пав. З 1891 у Мінску, пасля ў Пецярбургу. Перапісваўся з Я.Карловічам, М.Канапніцкай, А.Ельскім, М.Драгаманавым, П.Лаўровым і інш. Польскамоўная паэма «Аповесць пра мае часы» (1876) пра Беларусь пярэдадня 1863. Аўтар аповесці «Полацкая шляхта» (1885). Рукапісы і дакументы С.-З. ў архівах і б-ках Мінска, Вільнюса, Масквы, С.-Пецярбурга, Львова, Варшавы, Кракава і інш.
Тв.:
У кн.: Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. 2 выд.Мн., 1988.
Літ.:
Мальдзіс А. Таямніцы старажытных сховішчаў. Мн., 1974;
дзяржава ў 1416—1720 (у 11 ст. — 1416 мела статус графства) са сталіцай у Шамберы (цяпер тэр. Францыі), з 1563 — у Турыне (цяпер тэр. Італіі). У склад С.г. ўваходзіў П’емонт. З сярэдзіны 15 ст. — аб’ект экспансіі Францыі. У 16—17 ст. як пагранічная дзяржава разбурана войнамі Габсбургаў з Францыяй за Італію. У войнах за Іспанскую спадчыну першапачаткова саюзнік Францыі, з 1703 — «Свяшчэннай Рым. імперыі». Паводле Утрэхцкага міру 1713 савойскі герцаг Віктар Амедэй П атрымаў тэр. Манферата, ч. герцагства Міланскага і Сіцылію. Паводле Лонданскага пагаднення 1720 да С.г. замест Сіцыліі, страчанай у 1718, перайшла Сардзінія. У выніку стварылася Сардзінскае каралеўства, яго каралём стаў апошні герцаг савойскі Віктар Амедэй II. Цяпер Савояй называецца частка тэр.б. С.г. вакол г. Шамберы.
дынастыя правіцеляў Савоі (графаў у 11 ст. — 1416, герцагаў у 1416—1720, гл.Савойскае герцагства), каралёў Сардзінскага каралеўства (у 1720—1861) і аб’яднанага каралеўства Італіі (у 1861—1946). Першым графам быў Гумберт Белая рука (памёр у 1042 ці 1051). Каралі Сардзінскага каралеўства; Віктар Амедэй II [1720—30], Карл Эмануіл III [1730—73], Віктар Амедэй III [1773—96], Карл Эмануіл IV [1796—1802], Віктар Эмануіл I [1802—21], Карл Фелікс [1821—31], Карл Альберт [1831—49], Віктар Эмануіл II[1849—61, з 1861 кароль аб’яднанай Італіі]. Каралі Італіі: Віктар Эмануіл II [1861—78], Умберта I [1878—1900], Віктар Эмануіл III [1900—1946], Умберта II [1946, у 1944—46 каралеўскі намеснік].